БЕЛ Ł РУС

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»

25.07.2025 / 18:22

Nashaniva.com

Часова адхілены ад кіраўніцтва Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак, які днямі трапіў у скандал з рассыланнем ад свайго імя няпрошаных дыкпікаў розным жанчынам, расказаў у сацсетках, што цяпер, на ягоную думку, будзе з арганізацыяй, якая гадамі асацыявалася перадусім з ягоным іменем.

Андрэй Стрыжак

Андрэй Стрыжак сцвярджае, што знікненне публічнай асобы, якая рэпрэзентавала арганізацыю і кіравала ёй, не знішчае саму структуру.

«Без мяне Bysol жыве, працуе і спраўляецца з усімі выклікамі. Як абсалютна справядліва кажуць каментатары, не Стрыжак асабіста эвакуіруе людзей і робіць зборы. І гэта вельмі добра што мая фігура ў гэтай структуры важная, але ж яе адхіленне не крытычнае для структуры», — заяўляе ён.

Па яго словах, «Байсол» —

«структура самадастковая і кіруецца яе ўдзельнікамі і ўдзельніцамі, што самі вырашаюць, як і што будуць рабіць далей, ва ўмовах рэпутацыйнага крызісу, звязанага са мной. Гэта моцная і працаздольная каманда, што нясе на сябе вялізарны цяжар дапамогі людзям».

Ягоная асабістая рэпутацыя, як сцвярджае Андрэй Стрыжак, не роўная рэпутацыі «Байсола».

Чытайце таксама:

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент

«У нас татальнае падзенне». Прадстаўніца дырэктарата Bysol пракаментавала скандал са Стрыжаком

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака

Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго

Каментары да артыкула