Ціханоўскі заклікаў беларускую дыяспару выходзіць на пікеты
4 жніўня віленскія беларусы правялі пікетаванне каля будынка беларускай амбасады ў Літве. У пікеце прыняў удзел і Сяргей Ціханоўскі, які выклаў справаздачу з яго ў сваім канале «Страна для жизни».
Скрыншот з відэа
Ціханоўскі заклікаў беларусаў у іншых гарадах ладзіць такія пікеты і ўдзельнічаць у іх, каб звяртаць увагу еўрапейскіх грамадстваў на праблему з палітвязнямі.
«Лічу сваім абавязкам заклікаць вас выходзіць на гэтыя пікеты, арганізоўвайце пікеты ў сваіх краінах, у сваіх гарадах, дзе вы знаходзіцеся. […] Давайце прыцягваць увагу да гэтай праблемы. Ужо ўсе стаміліся ў Еўропе, у Амерыцы — ужо ўсе стаміліся ад гэтай праблемы. Але цяпер, калі мы не будзем гэта рабіць, то мы з вамі проста пакідаем гэтых людзей у турмах. Паверце, калі я сядзеў там, я больш за ўсё на свеце хацеў, каб вы змагаліся. Дык змагайцеся. […] Вы зараз сядзіце і нічога не робіце, большасць з вас. Вы ўжо адаптаваліся, вы ўжо прыстасаваліся, або вы выжываеце», — заявіў Сяргей Ціханоўскі.
Паводле слоў былога палітвязня, ён разумее, што многія проста выжываюць, але вязням у турмах усё адно куды горш.
Чытайце таксама:
Сяргей Ціханоўскі пераязджае ў ЗША? Не, хлусня