БЕЛ Ł РУС

7 верасня беларусы змогуць назіраць «крывавы» Месяц

7.08.2025 / 18:8

Nashaniva.com

7 верасня жыхары Беларусі змогуць назіраць незвычайную з’яву — Месяц стане чырвоным, ці, як гэта яшчэ называюць, «крывавым». Гэта адбудзецца падчас поўнага месячнага зацьмення.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Global look press

Зацьменне будзе бачнае не толькі ў нашым рэгіёне, але і ва ўсёй Еўропе, Азіі, Афрыцы, Аўстраліі, Акіяніі і нават у Антарктыдзе.

У момант поўні Месяц апынецца ў цянi Зямлі і зменіць свой колер на чырванаваты. Гэта адбываецца толькі падчас поўнага зацьмення, калі сонечнае святло, праходзячы праз зямную атмасферу, фарбуе Месяц у розныя адценні — ад цёмна-карычневага да светла-чырвонага.

Зацьменне будзе доўжыцца з 18:28 да 23:55, а найбольш цікавая частка — калі Месяц цалкам схаваны ў зямным ценю — прыпадзе на прамежак з 20:31 да 21:53. Максімальная фаза зацьмення адбудзецца ў 21:12.

Чытайце таксама:

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя

У Вялікабрытаніі ўпершыню за 350 гадоў на пасаду каралеўскага астранома прызначана жанчына

Найбуйнейшы ў свеце тэлескоп, названы ў гонар дачкі эмігрантаў з Вільні, перадаў першыя ФОТЫ космасу

«Абсалютна нечаканыя і невытлумачальныя падзеі адбываюцца цяпер каля Зямлі». Выбух сонечнай плазмы паказвае рэкордную хуткасць

Каментары да артыкула