Культура11

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя

Мінскаму планетарыю споўнілася 60 гадоў. Разабраліся, як ён з'явіўся ў сталіцы і чаму на фоне многіх іншых ён выглядае найлепшым. 

Абсерваторыя Мінскага планетарыя ў савецкі час. Фота: БДАКФФД

Пачатак касмічнай эры ў сярэдзіне мінулага стагоддзя абудзіў шырокую цікаўнасць да космасу ва ўсім свеце. За кароткі прамежак часу, з 1957 года па 1969 год, чалавецтвам былі пераадолены найважнейшыя вехі асваення космасу, якія яшчэ нядаўна здаваліся недасяжнымі: запуск першага штучнага спадарожніка Зямлі, першы палёт чалавека ў космас, першы выхад чалавека ў адкрыты космас, першая высадка людзей на паверхні Месяца.

Такія хуткія тэмпы былі звязаныя з касмічнай гонкай паміж ЗША і Савецкім Саюзам, якая ўзнікла на фоне Халоднай вайны. Спыненне геапалітычнага супрацьстаяння паміж двума блокамі прывяло і да павольнага згасання цікаўнасці да космасу і заняпаду галіны. Толькі ў апошняе дзесяцігоддзе, дзякуючы мастацкім творам не менш, чым надзвычайнаму тэхналагічнаму прарыву, чалавецтва зноў скіравала свой позірк у зорнае неба. 

Будаўніцтва купала Мінскага планетарыя. Фота: БДАКФФД
Будаўніцтва купала Мінскага планетарыя. Фота: БДАКФФД

Што казаць пра захапленне космасам людзей у часы, калі ўсё гэта было ў навінку і кожнае дасягненне ўспрымалася як цуд. З аднаго боку людзі імкнуліся хоць неяк датыкнуцца да космасу, а дзяржава — прапагандаваць свой лад праз дасягненні ў гэтай галіне. 

На хвалі касмічнага рамантызму па ўсім свеце пачалі будавацца планетарыі, як цэнтры папулярызацыі навукі і месца прыцягнення аматараў астраноміі і касманаўтыкі. У СССР у той час існавала выразная дзяржаўная праграма і разуменне неабходнасці будаўніцтва планетарыяў. 

Не абмінула гэтае будаўніцтва і сталіцу Беларусі. 29 ліпеня 1965 года Мінскі планетарый прыняў сваіх першых наведвальнікаў.

Артыкул пра Мінскі планетарый у беларускай газеце. Фота: Мінскі планетарый

Пра тое, што ж маглі пабачыць у планетарыі і абсерваторыі мінчукі, пісала ў год адкрыцця газета «Чырвоная змена»:

«Круглая зала з шарападобным белым купалам, крэслы з крыху адкінутымі назад спінкамі, круглагаловы на тонкіх металічных падстаўках апарат «Планетарый». Абстаноўка некалькі незвычайная, і тут змаўкаюць нават самыя гаваркія. Паціху гасне святло. І вы забываеце, што знаходзіцеся ў зале. Над вамі — неба з мігатлівымі зоркамі, Сонца, Месяц, планеты. Вакол — панарама горада Мінска. З дапамогай апарата «Планетарый» можна назіраць рух воблакаў, сонечныя і месячныя зацьменні, перанесціся ў Маскву, трапічныя краіны, убачыць панараму Месяца».

Адзін з многіх, але ўнікальны

Як высветлілася праект планетарыя зусім не ўнікальны. Ён быў пабудаваны па тыпавым праекце №303 «Планетарый для гарадскіх паркаў культуры і адпачынку», распрацаваным у маскоўскім праектным інстытуце «Дзіпратэатр» і ўведзеным у дзеянне ў 1959 годзе. 

Тыпавы савецкі праект для паркавых планетарыяў, па якім быў пабудаваны і Мінскі планетарый. Фота: Мінскі планетарый
Тыпавы савецкі праект для паркавых планетарыяў, па якім быў пабудаваны і Мінскі планетарый. Фота: Мінскі планетарый
Тыпавы савецкі праект для паркавых планетарыяў, па якім быў пабудаваны і Мінскі планетарый. Фота: Мінскі планетарый

У некаторых выданнях можна прычытаць, што аўтаркай Мінскага планетарыя была Наталля Афанасьева, але, відаць, яе роля зводзілася хутчэй да прывязкі і адаптацыі праекта пад мясцовыя асаблівасці. 

Па тым жа тыпавым праекце было пабудавана мноства планетарыяў па ўсім Савецкім Саюзе: у Вільні (у 1989 годзе пабудаваны новы планетарый), Вінніцы, Данецку, расійскіх Навакузнецку, Пермі, Уфе і іншых. 

Навакузнецкі планетарый за савецкім часам. Фота: VK
Абсерваторыя пры планетарыі ў Навакузнецку. Фота: VK
Навакузнецкі планетарый з помнікам Юрыю Гагарыну. Фота: LKA-88 / Wikimedia Commons

У Навакузнецку нават помнік Гагарыну стаіць прыкладна на тым жа месцы каля планетарыя, што ў Мінску помнік Цыялкоўскаму.

Але нягледзячы на тыпавы праект і агульнае падабенства, усе гэтыя планетарыі выглядаюць як бедныя сваякі Мінскага планетарыя.

Пермскі планетарый. Фота: A.Savin / Wikimedia Commons
Уфімскі планетарый. Фота: Гугл Карты
Вінніцкі планетарый. Фота: Гугл Карты
Данецкі планетарый. Фота: synthart

Па-першае, ніхто з іх не можа таксама пахваліцца зграбнай лёгкай вежай абсерваторыі, якая служыць дамінантай усяго комплексу. Абсерваторыя была і ў Навакузнецку, але цалкам дэградавала. 

Першы планетарый у Вільні. Фота: MadeinVilnius
Праект прыстасавання колішняга будынка Віленскага планетарыя. Фота: MadeinVilnius

Па-другое, мала дзе змаглі зрабіць купал прыгожым. Амаль паўсюль яго спрабавалі абабіць лістамі металу, але атрымлівалася вельмі груба. У Вільні і Уфе купал пакрылі металічнай луской, але толькі ў Мінску пашлі яшчэ далей: ніжнюю частку пакрылі простай луской, а купальнае завяршэнне — аб'ёмнай. 

Такая аб'ёмная луска, як на купале планетарыя, можна сказаць фірмовая рэч для Мінска: яна пакрывае купал суседняга Дзяржаўнага цырка, купал абкама КПБ на рагу вуліц Кірава і Камсамольскай і іншыя аб'екты ў горадзе. 

Мінскі планетарый з абсерваторыяй за савецкім часам. Фота: Мінскі планетарый
Мінскі планетарый з абсерваторыяй за савецкім часам. Фота: Мінскі планетарый
Помнік Цыялкоўскаму і планетарый з абсерваторыяй за савецкім часам. Фота: Мінскі планетарый

Што цяпер

Штогод Мінскі планетарый наведвае больш за 40 тысяч чалавек. Мадэрнісцкі савецкі будынак Мінскага планетарыя мае зорную залу, якая змяшчала 100 гледачоў.

Зорнае неба на купалападобным экране дыяметрам 12 метраў дагэтуль паказвае аптычна-механічны апарат «Планетарый» мадэлі Carl Zeiss ZKP-1. Такія праекцыйныя апараты, вырабленыя ў ГДР, былі ўсталяваныя ва ўсіх тагачасным планетарыях. Яны мелі шырокія тэхнічныя магчымасці, якія дазваляюць назіраць карціну зорнага неба, Сонца, Месяц, планеты, світанкі і захады, рух аблокаў, ход сонечных і месячных зацьменняў і шмат іншых нябесных і касмічных з’яў.

Праекцыйны апарат Carl Zeiss у зорнай зале Мінскага планетарыя. Фота: Гугл Карты
Паказ фільма ў зорнай зале Мінскага планетарыя. Фота: Гугл Карты

У савецкія часы лекцыі па астраноміі, касманаўтыцы, геафізіцы, ахове прыроды, матэматыцы з паказам дыяфільмаў штогод наведвалі тысячы слухачоў. Людзі прыходзілі ў Планетарый, каб даведацца пра апошнія падзеі ў свеце навукі ад кваліфікаваных лектараў таварыства «Веды», выкладчыкаў ВНУ, навуковых супрацоўнікаў Акадэміі навук БССР.

Тэлескоп-рэфрактар Carl Zeiss у абсерваторыі пры Мінскім планетарыі ў савецкі час. Фота: Гугл Карты
Тэлескоп-рэфрактар цяпер. Фота: Гугл Карты

Пры Мінскім планетарыі дзейнічае абсерваторыя, абсталяваная тэлескопам-рэфрактарам той жа фірмы Carl Zeiss з параметрамі 1950/130 міліметраў. У яснае надвор’е з дапамогай гэтага аптычнага інструмента, пад кіраўніцтвам кампетэнтных спецыялістаў, наведвальнікі могуць назіраць: Сонца, плямы на ім і іншыя з’явы сонечнай актыўнасці, Месяц з кратарамі, гарамі, «морамі», а таксама планеты Марс, Юпітэр, Сатурн, падвойныя і множныя сістэмы зорак, зорныя скопішчы, вядомыя туманнасці і блізкія галактыкі.

Такім бачылі архітэктары ў пачатку 2010-х гадоў абноўлены Мінскі планетарый. Фота: darriuss
Такім бачылі архітэктары ў пачатку 2010-х гадоў абноўлены Мінскі планетарый. Фота: darriuss

У 2011 годзе публікаваўся амбіцыйны праект пашырэння планетарыя, але далей за рэндары справа не прасунулася.

Увесну 2023 года заяўлялася, што пачаліся працы па рэканструкцыі планетарыя, пасля ўвосень — што яшчэ вядуцца праектныя работы і мадэрнізацыя будынка з тэхнічным пераабсталяваннем запланавана на 2024 год. Работы, прымеркаваныя, відавочна, да юбілею планетарыя, так і не былі праведзены ў вызначаны тэрмін. 

Паводле апошніх даных, ужо гатовы праект мадэрнізацыі астранамічнай абсерваторыі, а праект мадэрнізацыі будынка самога планетарыя і яго поўнага тэхнічнага пераабсталявання ўсё яшчэ распрацоўваецца.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Арт.
    01.08.2025
    Не ведаў, што ў Вільні гэта сапраўдны планетарый, думаў нейкі прыкол.

Цяпер чытаюць

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў2

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў Пуціну перайсці «да ўзроўню размовы лідараў»

Пашыраюцца кібератакі пад выглядам анімэ. З пачатку года ў Беларусі больш за тысячу выпадкаў3

На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма

У Мінску мужчына заснуў у аўтобусе і атрымаў дзявятую судзімасць1

Мірсалімава назвала Умку «сабакам, які рохкае ў кадры» і «прыніжае прамоўленыя Пуціным словы і сэнсы»30

Пуцін заявіў Лукашэнку, што ва Украіне Расія не захоплівае тэрыторыі, а вяртае свае. Той засмяяўся12

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка25

Дзяржаўныя прапагандысты абвясцілі Бондараву «шкоднай змагаркай»7

Былую кандыдатку ад партыі Гайдукевіча пасадзілі за ўдзел у пратэстах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў2

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць