Навука і тэхналогіі11

Найбуйнейшы ў свеце тэлескоп, названы ў гонар дачкі эмігрантаў з Вільні, перадаў першыя ФОТЫ космасу

Каманда абсерваторыі Веры К. Рубін апублікавала першыя здымкі, зробленыя новым тэлескопам, які лічаць самым вялікім з сучасных наземных тэлескопаў. Яго будавалі 15 гадоў у чылійскіх Андах.

Патройная туманнасць на першых здымках космасу, атрыманых абсерваторыяй імя Веры К. Рубін. Фота: Wikimedia Commons

Чакаецца, што тэлескоп зможа зафіксаваць мільёны вельмі дробных касмічных аб’ектаў — напрыклад, новыя астэроіды, піша выданне The Insider.

Адзін з першых здымкаў, атрыманых тэлескопам, — фатаграфіі Патройнай туманнасці і туманнасці Лагуна ў Млечным Шляху. Гэтыя выявы — кампазіт з 678 асобных здымкаў, зробленых на працягу 7 гадзін. Як адзначае CNN, на іх можна бачыць воблакі газу і пылу, якія раней не даследаваліся.

Абсерваторыя імя Веры К. Рубін у чылійскіх Андах на фоне Млечнага Шляху. Фота: Wikimedia Commons

Абсерваторыя імя Веры К. Рубін — гэта найбуйнейшы наземны тэлескоп, які будавалі каля 15 гадоў у чылійскіх Андах для агляду ўсяго Паўднёвага неба кожныя некалькі начэй. Абсерваторыя названа ў гонар астранома Веры Рубін, якая даследавала хуткасць кручэння галактык і чые адкрыцці пацвердзілі існаванне цёмнай матэрыі. Яе бацька, Песах Кабчэўскі, нарадзіўся ў Вільні ў сям'і пальчатніка, якая ў пачатку XX стагоддзя перабралася ў ЗША. 

Выразныя здымкі зорнага неба тэлескопу дазваляе рабіць яго канструкцыя. Ён мае люстэрка дыяметрам 8,4 метра, якое працуе з гіганцкай лічбавай камерай вагою 2,8 тоны, памеры якой падобная да невялікага аўтамабіля.

Камера здольная захопліваць вобласць неба, эквівалентную 45 дыскам поўнага Месяца. Гэта дазваляе фатаграфаваць неба з дэталізацыяй, якой да гэтай пары нельга было атрымаць.

Патройная туманнасць і туманнасць Лагуна на першых здымках космасу, атрыманых абсерваторыяй імя Веры К. Рубін. Фота: rubinobservatory.org

Афіцыйныя першыя навуковыя назіранні ў абсерваторыі, якія таксама называюць «першым святлом», прызначаныя на 4 ліпеня. У той час як іншыя наземныя і касмічныя тэлескопы штогод адкрываюць каля 20 тысяч астэроідаў, мяркуецца, што абсерваторыя Рубін зможа зафіксаваць мільёны такіх аб’ектаў за першыя два гады працы.

Першыя здымкі космасу, атрыманыя абсерваторыяй імя Веры К. Рубін. Фота: rubinobservatory.org

Асноўны праект абсерваторыі — Агляд спадчыны космасу і часу (Legacy Survey of Space and Time — LSST) — стартуе ў канцы 2025 года. На працягу дзесяці гадоў тэлескоп кожную ноч будзе сканаваць усё неба паўднёвага паўшар'я, ствараючы своеасаблівы «фільм» з трансфармацый Сусвету ў звышвысокім разрозненні.

Першыя здымкі космасу, атрыманыя абсерваторыяй імя Веры К. Рубін. Фота: rubinobservatory.org

«Рубін дазволіць нам вывучаць галактыкі і зоркі Млечнага Шляху, аб’екты ў Сонечнай сістэме зусім па-новаму. Паколькі ён робіць здымкі начнога неба хутка і часта, мы можам выяўляць мільёны аб’ектаў, якія змяняюцца, літаральна кожную ноч», — кажа доктар Аарон Рудман, прафесар фізікі элементарных часціц і астрафізікі ў Нацыянальнай паскаральнай лабараторыі Стэнфардскага ўніверсітэта.

Па яго словах, тэлескоп можа стаць «машынай адкрыццяў». Напрыклад, з яго дапамогай даследчыкі хочуць больш падрабязна вывучыць прыроду цёмнай матэрыі.

Першыя здымкі космасу, атрыманыя абсерваторыяй імя Веры К. Рубін. Фота: rubinobservatory.org

Штодня абсерваторыя будзе збіраць каля 20 тэрабайтаў інфармацыі, а за дзесяцігоддзе назапасіць базу аб’ёмам больш за 500 петабайтаў. У яе трапяць мільярды нябесных цел і трыльёны асобных вымярэнняў. Пры гэтым уся база даных будзе адкрытай для навукоўцаў усяго свету — кожны зможа зрабіць сваё адкрыццё, нават не звязанае з асноўнымі мэтамі місіі.

Каментары1

  • Жвір
    26.06.2025
    Кажуць, што бачная чалавецтву (у тым ліку і ўсімі тэхнічнымі прыладамі) частка Ўсясьвету, гэта толькі 5% Усясьвету !
    Хто (і як) вылічыў той адсотак, застаецца сакрэтам для большасьці абітальнікаў нашай плянэты... Але цікава...

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда5

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда

Усе навіны →
Усе навіны

Экватарыяльная Гвінея перанесла сталіцу з вострава на мацярык2

Над усёй Грэцыяй закрылі паветраную прастору з-за праблем з сувяззю

ЗША гатовыя пакінуць уладу паплечнікам Мадура, бо «большасць апазіцыі не знаходзіцца ў Венесуэле»13

У Беларусі забаранілі прадаваць піва ў вялікіх бутэльках3

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі8

Інструктар тлумачыць, як магла адбыцца трагедыя з беларускай, якую знесла плынню пад Мурманскам5

Два хлебазаводы сталі выпускаць хлеб з фіялетавай пшаніцы1

Дарадца Ціханоўскай: Пасля змены ўзроўню аховы ўзмацніўся ціск на Офіс з боку рэжыму4

Трамп хоча здабываць нафту ў Венесуэле. Наколькі гэта рэальна і каму яна дастанецца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда5

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць