Белчыгунка патлумачыла, чаму знялі «Штадлеры» з гарадскіх маршрутаў
Беларуская чыгунка патлумачыла прычыну зняцця электрацягнікоў швейцарскай кампаніі Stadler з гарадскіх маршрутаў. З 15 верасня па трох напрамках — Мінск — Беларусь — Мінск, Мінск —— Рудзенск —— Мінск і Мінск — Чырвоны Сцяг —Мінск — на замену швейцарскім электрацягнікам выйшлі традыцыйныя ЭР-9.
Фота ілюстрацыйнае
У БЧ сказалі, што гэта звязана з тым, што саставы Stadler знаходзяцца на планавым рамонце.
Там адзначылі таксама, што колькасць цягнікоў на гэтых маршрутах засталася ранейшай, каб не парушаць рытм гарадскіх зносін. Аднак расклад асобных цягнікоў быў трохі падкарэктаваны, бо раней яны абслугоўвалі гарадскія маршруты.
Акрамя таго, у Беларускай чыгунцы растлумачылі, што гэтая замена не звязаная з памяншэннем транспартнага абслугоўвання — усе маршруты працягваюць працаваць у ранейшым аб’ёме, каб забяспечыць зручную камунікацыю для пасажыраў.
Чытайце таксама:
Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе
Кампанія Stadler адмовілася паставіць цягнікі Беларускай чыгунцы
Штадлераўскія цягнікі зноў вымушана мяняюць на савецкія
У карпарацыі Stadler расказалі, якая сітуацыя з яе заводам у Беларусі