БЕЛ Ł РУС

Расійскі пасол: Польшча яшчэ будзе апраўдвацца за закрыццё мяжы

16.09.2025 / 17:39

Nashaniva.com

Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў пракаментаваў сітуацыю з закрыццём польска-беларускай мяжы ў сувязі з правядзеннем вучэнняў «Захад-2025», паведамляе БелТА.

Барыс Грызлоў. Фота: Contributor/Getty Images

«Што тычыцца закрыцця Польшчай пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю, то гэта асаблівы палітычны крок. Ён нічым не матываваны з пункту гледжання гарантавання бяспекі. Пры гэтым эканамічныя наступствы закрыцця мяжы цалкам рэальныя і адчувальныя, паколькі значная частка тавараў з Еўразіі і, у прыватнасці з Кітая, ідзе ў Еўропу менавіта праз Беларусь і Польшчу», — адзначыў Барыс Грызлоў.

У сувязі з гэтым ён выказаў упэўненасць, што «Варшаве яшчэ давядзецца апраўдвацца і перад Брусэлем, і перад Пекінам, і перад сваімі ўласнымі грамадзянамі і бізнэсам».

Чытайце таксама:

Польшча не адкрые мяжу і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

На мяжы з Польшчай сабралася чарга з 1700 грузавікоў

МЗС Польшчы пра закрыццё мяжы: Думаем перш за ўсё пра дзяржаўную бяспеку, а не пра эканамічную выгаду або выдаткі

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні

Сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Кітая. Па просьбе кітайскага боку заяваў для прэсы не было

У Беларусь прыедзе высокі кітайскі чыноўнік

Каментары да артыкула