Канал «Белорусский силовик» засыпаны рэкламай вярбоўкі на вайну ва Украіне
Тэлеграм-канал «Белорусский силовик», які звязваюць з лукашэнкаўскімі сілавымі структурамі, актыўна заахвочвае беларусаў ісці ваяваць за грошы супраць Украіны.
Скрыншот з абвесткі ў канале
Вярбоўшчыкі прапануюць на сёння 37 500 даляраў разавай выплатай і 69 000 даляраў за першы год службы. Гэтыя касмічныя для Беларусі і Расіі лічбы — настаўнік, шафёр ці ратавальнік зарабляюць за год у 15 разоў менш — паказваюць ступень «мяснога голаду» ў расійскай арміі.
Рэсурсы, якія посцяць рэкламу такой «службы па кантракце», зарабляюць грошы даслоўна на чужой крыві. Большасць падманутых такімі абвесткамі гінуць у той жа першы год.
Чытайце таксама:
«У першым класе паставілі дыягназ «разумовая адсталасць». Гісторыя беларуса, які ваюе за Расію