Грамадства2222

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода

Украінскі праект «Хачу жыць» апублікаваў спіс 314 прозвішчаў грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі і загінулі. Гэты спіс няпоўны, але паказальны. На баку Украіны за той жа час загінулі каля 70 грамадзян ці ўраджэнцаў Беларусі.

Расійскія палонныя вяртаюцца па абмене на радзіму праз Беларусь. Фота: Russian Defense Ministry Press Service via AP

Праект «Хачу жыць» раней публікаваў прозвішчы 1338 беларускіх грамадзян, якія ваявалі або ваююць супраць Украіны. Цяпер удалося высветліць лёс некаторых з іх. Кожны чацвёрты беларус са спісу загінуў. Вельмі імаверна, рэальная колькасць загінулых і зніклых без вестак беларусаў значна большая.

Самы пажылы з загінулых — Шкорнік Васіль Казіміравіч, 1962 года нараджэння. На момант гібелі яму было 63 гады. Ён загінуў праз чатыры месяцы пасля падпісання кантракту.

Самы малады — Каранькоў Міхаіл Мікалаевіч, 2007 года нараджэння. Ён знік без вестак ва ўзросце 18 гадоў.

У сярэднім, ад моманту падпісання кантракту да прызнання загінулым праходзіць каля шасці месяцаў.

Многія з загінулых былі завербаваныя ў расійскіх турмах. Аднак сярод беларусаў, якія ваююць супраць Украіны, ёсць былыя вайскоўцы з розных часцей — напрыклад, вайскоўцы 5‑й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння з Мар'інай Горкі.

Грамадзян Беларусі прывабліваюць вялізныя заробкі наёмнікаў. За месяц службы Масква плаціць больш за 2000 даляраў, а разавая выплата пры вярбоўцы ў многіх рэгіёнах Расіі перавысіла 20 тысяч даляраў.

Для асуджаных, у тым ліку за цяжкія злачынствы, гэта, у сваю чаргу, адзіная магчымасць выйсці на свабоду датэрмінова. Нарказалежных зняволеных прываблівае і магчымасць задавольваць сваю хэнць: на фронце на гэта глядзяць скрозь пальцы.

Паводле аналізу праекту, больш за ўсё загінулых служылі ў часцях 150‑й мотастралковай дывізіі. 

«Расійскія ўлады хаваюць як уласныя страты, так і гібель сваіх наймітаў. Тым не менш, ужо ўстаноўленыя намі 314 загінулых — гэта велізарная лічба для любой краіны. Для параўнання: за дзесяць гадоў Афганскай вайны загінула 723 беларусы», — піша праект.

Камандны пункт добраахвотнікаў-каліноўцаў, 2023 год. Фота з архіва Дзядзькі з альбома «Шлях палка»

На баку Украіны па стане на 2024 года, па звестках прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Вадзіма Кабанчука, загінулі больш за 60 беларускіх добраахвотнікаў. Пасля таго стала вядома пра гібель яшчэ як мінімум дзевяці беларусаў.

Дакладная колькасць беларусаў-каліноўцаў пакуль невядомая, бо большасць іх не раскрываюць сваіх асобаў: лукашэнкаўцы мучаць сваякоў добраахвотнікаў, якія робяцца вядомыя, і знявольваюць людзей, якія маюць намер адправіцца ваяваць за Украіну.

Можна меркаваць, што ў складзе УСУ ваявала або прыкладна столькі ж беларусаў, колькі і ў складзе расійскай арміі, або няшмат менш.

Каментары22

  • Андрусь
    13.10.2025
    Дык статыстыка вядомых загінулых - гэта толькі пэўны адсотак ад усіх удзельнікаў вайны супраць Украіны... 3,14пец.
  • а почему
    13.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Віталь
    13.10.2025
    Хочацца верыць, што страты ва ЎСУ значна меншыя інакш гэта ганьба для нашага народа. ((

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць