Літоўскім грузавікам забаранілі выязджаць з Беларусі праз Латвію і Польшчу
Беларускі ўрад увёў абмежаванні на рух грузавых аўтамабіляў, цягачоў і прычэпаў (паўпрычэпаў) з літоўскай рэгістрацыяй. Ім дазваляецца перасякаць дзяржаўную мяжу толькі на беларуска-літоўскім участку.
Фота ілюстрацыйнае
Рашэнне падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, і яно падаецца як адказ на закрыццё літоўскім бокам пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.
«Прынятае рашэнне заклікана абараніць інтарэсы беларускіх і іншых добрасумленных перавозчыкаў. Пасля закрыцця мяжы з Літвой і іх масавай пераарыентацыі на беларуска-польскі і беларуска-латвійскі напрамкі на гэтых участках узніклі сур'ёзныя заторы», — гаворыцца ва ўрадавым паведамленні.
Чытайце таксама:
МЗС: Не прэм'еру Польшчы ці Літвы вырашаць, калі адкрыць мяжу
Літва афіцыйна паведаміла ўладам Беларусі пра закрыццё пунктаў пропуску на мяжы
Літва абяцае карэкціроўкі працы закрытых пераходаў — беларусам дадуць магчымасць вярнуцца дадому