Грамадства

Літва афіцыйна паведаміла ўладам Беларусі пра закрыццё пунктаў пропуску на мяжы

Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, у беларускія памежныя органы паступіла афіцыйная нота ад Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, згодна з якой урад Літоўскай Рэспублікі 29 кастрычніка 2025 года прыняў пастанову «Аб абмежаванні і прыпыненні перасячэння дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі».

Згодна з дакументам, з 29 кастрычніка дзейнічаюць абмежаванні на рух людзей і транспарту праз пункт пропуску «Меднікі» («Каменны Лог»). Яны будуць працягвацца да 01:00 1 снежня 2025 года па беларускім часе.

У ДПК удакладняюць, што забарона не тычыцца:

  • асоб, якія маюць дыпламатычныя або службовыя пашпарты, а таксама тых, хто перавозіць дыпламатычную пошту;
  • асоб, якія едуць па дакуменце спрошчанага транзіту (STD) у адпаведнасці з рэгламентам Рады ЕС №693/2003;
  • грамадзян Літвы і членаў іх сем’яў, што вяртаюцца дадому;
  • іншаземцаў з дазволам на жыхарства у Літве, якія вяртаюцца ў краіну;
  • асоб, што едуць у Літву па гуманітарных візах;
  • грамадзян краін ЕС, Еўрапейскай эканамічнай зоны, Швейцарыі, Андоры, Манака, Сан-Марына, Ватыкана, Украіны і іх сем’яў;
  • грамадзян краін — удзельніц НАТА.

Таксама абмежаванні не распаўсюджваюцца на беларускіх грамадзян — супрацоўнікаў дыпламатычных і консульскіх устаноў гэтых дзяржаў, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі.

Акрамя таго, перасячэнне мяжы праз «Меднікі» («Каменны Лог») можа дазваляцца ў асобных выключных выпадках па хадайніцтве Міністэрства замежных спраў Літвы.

Адначасова ў пункце пропуску «Салечнікі» («Беняконі») афармленне людзей і транспарту цалкам спынена.

Каментары

Цяпер чытаюць

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»9

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Усе навіны →
Усе навіны

Азараў расказаў сваю версію «справы BYPOL», па якой трое беларусаў атрымалі ад 17 да 25 гадоў7

У нямецкім горадзе паставілі велізарнага сатану. Шмат каму гэта не спадабалася7

Беларуска, якая знікла ў Швейцарыі, выйшла на сувязь

У Беларусі хочуць перанесці тэрміны падачы дэкларацый і аплаты падаткаў

Супрацоўнікі дыпмісій ЕС ушанавалі памяць расстраляных у Курапатах6

У Мінску не засталося ніводнага раёна, дзе сярэдні кошт квадрата жылля быў бы менш за $20001

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця6

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі11

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»9

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць