Грамадства1212

Лукашэнка заявіў, што літоўцы самі з тэрыторыі Беларусі перакідвалі цыгарэты на метэаралагічных зондах

«Маленькімі порцыямі перакідвалі на гэтых шарыках».

Літоўцы самі з тэрыторыі Беларусі перакідвалі цыгарэты на метэаралагічных зондах, заявіў Лукашэнка ў Лепельскім раёне.

Ён расказаў, што самі грамадзяне Літвы на фоне закрыцця заходнімі суседзямі Беларусі межаў вырашылі зарабіць на перапродажы цыгарэт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў такія ўмовы іх паставілі ўласныя ўлады, перарваўшы нармальныя гандлёвыя сувязі і пабудаваўшы загароду на мяжы.

«Улады літоўскія і польскія — вы вінаватыя, што так адбываецца. Навошта вы паставілі людзей у такія ўмовы? Навошта вы іх штурхнулі на шлях злачынства?» — адзначыў ён.

Ён расказаў, што беларускія грамадзяне абсалютна легальна набывалі на вытворчасці цыгарэты і перадавалі літоўцам, якія прыязджалі на тэрыторыю Беларусі, атрымліваючы свой прыбытак. І ўжо самі літоўцы сваім саўдзельнікам перапраўлялі тавар з дапамогай паветраных шароў. Выгада заключалася ў розніцы цэн на цыгарэты ў Беларусі і краінах ЕС.

«Наладзілі гэты бізнэс. Нашы на фабрыцы бяруць цыгарэты па выгаднай цане, прадаюць літоўцам. Трэба перакінуць праз загароду. Маленькімі порцыямі перакідвалі на гэтых шарыках, — адзначыў Лукашэнка. — Там літоўцы прымалі шары і бралі гэтыя цыгарэты. Не ў Літве прадавалі. У Нідэрландах і Англіі. Кажуць, там самыя дарагія цыгарэты».

«Як я магу з іх спытаць (удзельнікаў гэтай схемы з беларускай боку), у чым тут віна Беларусі? Я не бачу, за што караць людзей. Яны хацелі зарабіць — яны зарабілі. Калі б яны ўкралі гэтыя цыгарэты… Не, яны заплацілі», — дадаў Лукашэнка.

Каментары12

  • .
    31.10.2025
    > Я не бачу, за што караць людзей.
    Як мінімум, тут парушэнне мытнага заканадаўства і паветранага права.

    Але ён гэта выдатна ведае, проста ўключае тупога-добрага.
    Трэба, каб некалькі зондаў праляцелі над рэзідэнцыямі, пасля праблема хуценька знікне.
  • Санта Бэрримор
    31.10.2025
    Представьте, что ему окружение в справках пишет.
  • Ёпця Пеця
    31.10.2025
    Вінаваты ты, што хочацца мне кушаць. Вінаваты ты, як кіраўнік абсалютны, дзяржавы ва ўсім, што ў ёй адбываецца. Смешна слухаць, гэта не прамова нацыянальнага лідара, гэта прамова правініўшагася пацука, якога прыціснулі да сцяны, а ён прыгае, пытаецца дастаць каго небудзь. Дастаў ты ўсіх. Ганьба.

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозе збіраюцца ўдыхнуць жыццё ў былы картэзіянскі манастыр2

Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы8

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць