БЕЛ Ł РУС

Медыкі расказалі пра стан пацярпелых ад выбуху на «Беларуськаліі»

18.11.2025 / 18:36

Nashaniva.com

Двух рабочых, пацярпелых падчас аварыі на «Беларуськаліі», перавялі з рэанімацыі ў апёкавае аддзяленне, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Фота: БХМД горада Мінска

Першапачаткова ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр БХМД прывезлі чацвярых пацярпелых.

Аднаго ўжо выпісалі раней на амбулаторнае лячэнне, яшчэ адзін застаецца ў рэанімацыйным аддзяленні на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Нагадаем, што 31 кастрычніка на 4‑м рудаўпраўленні «Беларуськалія» адбыўся разрыў пустой ёмістасці з-пад салянай кіслаты. Была пашкоджаная суседняя ёмістасць з салянай кіслатой, адбыўся выцек. Пацярпелі чатыры чалавекі — маладая жанчына і трое мужчын.

Чытайце таксама:

Аднаго з пацярпелых падчас выбуху на «Беларуськаліі» выпісалі на амбулаторнае лячэнне

Аднаго з пацярпелых падчас выбуху на «Беларуськаліі» перавялі з рэанімацыі ў аддзяленне

Стан пацярпелых работнікаў «Беларуськалія» стабільна цяжкі

Пасля выбуху на «Беларуськаліі» спецыялісты праверылі стан паветра ў рэгіёне

Стан чатырох чалавек, якія пацярпелі ўчора падчас надзвычайнага здарэння на «Беларуськаліі», стабільна цяжкі

Пацярпелых пры надзвычайным здарэнні на «Беларуськаліі» перавезлі ў Мінск

Надзвычайнае здарэнне на «Беларуськаліі»: чатыры чалавекі з апёкамі ў бальніцы

Каментары да артыкула