Дробную бульбу забаранілі прадаваць у крамах. А куды яе дзяваюць?
Згодна з абноўленым дзяржаўным стандартам, у крамах павінна прадавацца бульба памерам ад 45 міліметраў (раней мінімальны памер складаў 35 міліметраў).
Фота: Адміністрацыя Маскоўскага раёна Мінска
Што робяць з дробнай бульбай, якая не праходзіць паводле стандартаў? Яе адпраўляюць на перапрацоўку для вытворчасці крухмалу, бульбы фры, чыпсаў або шматкоў, расказалі на тэлеканале «Мір 24».
Бульбу правяраюць у некалькі этапаў. Пасля стабілізацыйных фондаў яна паступае ў лабараторыі, дзе яе прапускаюць праз калібровачнае сіта.
«Узважваем нашу бульбу. І вызначаем адсотак бульбы ад партыі, якая не праходзіць праз сіта 45 мм. Такой бульбы ў партыі, каб партыя была адпаведная, павінна быць не больш за 10%», — расказала вядучы інжынер-хімік Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі Ірына Макаед.
Чытайце таксама:
Памідоры па 30 рублёў і хатняя каўбаса па 55: што прадаюць на элітным рынку Валяр'янава
У мінскіх школах увялі эксперыментальнае меню з новай чвэрці. Што змянілася?
Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?