Грамадства

У мінскіх школах увялі эксперыментальнае меню з новай чвэрці. Што змянілася?

У Мінску кардынальна перагледзелі школьнае меню. Наколькі моцна яно змянілася, і як аднесліся да пераменаў у ежы дзеці, пішуць «Мінск-Навіны».

Фота: Мінск-навіны

Пасля нядаўняй нарады ў Лукашэнкі, дзе абмеркавалі школьнае харчаванне, у Мінску кардынальна перагледзелі пералік страў, прапанаваных навучэнцам у сталовых.

— З новай чвэрці ўвялі эксперыментальнае меню. У яго ўключылі тое, што дзеці часцей за ўсё ядуць дома, — расказала дырэктар Камбіната школьнага харчавання (КШХ) Людміла Крупская.

Перш за ўсё, сур'ёзныя змены зведаў рацыён 5— 11‑х класаў. У меню падлеткаў уключылі сырнікі, блінчыкі, пельмені. Пачатковая школа і раней атрымлівала гэтыя стравы.

— Акрамя таго, знізілі колькасць салатаў: іх дзеці не вельмі любілі. У якасці альтэрнатывы прапануем гародніну порцыямі, — адзначыла Крупская.

У эксперыментальным меню таксама з'явяцца запечаныя бутэрброды (з каўбасой, сырам, памідорам). Яшчэ адно новаўвядзенне: сок будуць даваць у парцыённай упакоўцы, а не разліваць па шклянках, як раней.

— Дзіця можа выпіць яго не адразу пасля абеду, а на працягу навучальнага дня, узяўшы з сабой. Новае меню ў школах дзейнічае з панядзелка. І можна адзначыць, што ідэя з сокам дзецям прыйшлася па душы, — падзялілася дырэктар КШХ.

У пералік страў восеньскага сезона ўключылі і ўжо любімыя пазіцыі. Так, калі пельмені вучні першых — чацвёртых класаў раней атрымлівалі раз у два тыдні, то зараз гэтая страва будзе ва ўсіх школьнікаў кожны тыдзень. Безумоўна, засталіся і курыныя шашлычкі.

У КШХ упэўнены, што спадабаецца дзецям і навінка — «Бульба запечаная з таматным соусам». Ён аддалена нагадвае папулярныя ў дзяцей бульбяныя долькі па-вясковаму з кетчупам. Праўда, пры гатаванні стравы ў школьнай сталовай ужываюць прынцыпы дзіцячай дыетыкі: ніякага фрыцюру і соус без воцату.

У меню амаль не засталося катлет. Свае пазіцыі захавала толькі «Папараць» (з курынага філе з сырам). Затое будуць адбіўныя са свініны, стравы з курынага сцягна.

— Кожны дзень мы здымаем пробу страў, якія прапануюцца школьнікам. Больш за тое, педагогі самі абедаюць у сталовай, — сказаў дырэктар гімназіі №29 Георгій Кушняроў.

Гаворачы аб смакавых перавагах сучасных дзяцей, дырэктар заўважыў: дзеці любяць тое, што прывыклі есці дома. Усё радзей у сем'ях гатуюць разнастайныя кашы. Некаторыя вучні не заўсёды могуць вызначыць іх назвы, блытаюць пярловую і пшанічную.

Але зусім адмовіцца ад каш у школьным рацыёне нельга. Яны — крыніцы карысных вугляводаў, якія неабходныя юнаму арганізму.

— Пакінулі ў меню толькі рысавую і грэцкую, — заўважыла Крупская.

Да пачатку перапынку — лічаныя хвіліны. На сталах ужо расстаўлены сталовыя прыборы і посуд. На талерках раскладзена порцыямі толькі варэнне.

Калі ўвайшлі першыя юныя наведвальнікі, работнікі харчаблока сталі падвозіць на вазках з гарачымі сырнікамі і адразу раздаваць порцыі.

Дарэчы, у восеньскім меню адсутнічаюць макароны.

— У чат-бот паступалі нараканні ад бацькоў аб тым, што яны часта халодныя. І сёння іх дзецям не прапануем, — заўважыла Крупская. — Мы змянілі не толькі меню, але і падыходы ў падачы страў. Ежу дзецям раскладваюць фактычна перад самым іх прыходам. Для гэтага дзяжурныя і супрацоўнікі харчблока на вазках арганізуюць падвоз гарачых страў у закрытым посудзе проста да сталоў. У школах, дзе напаўняльнасць не такая высокая, прапануем атрымліваць сваю порцыю на лініі раздачы. Дзесьці дадалі колькасць дзяжурных. Стараемся падаваць гарачыя стравы за дзве-тры хвіліны да прыходу дзяцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?10

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі68

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць