У Мінпрацы патлумачылі, як беларусы з працай у Еўрасаюзе могуць пазбегнуць залічэння ў «дармаеды»
Прадстаўнік Міністэрства працы Беларусі Сяргей Кацко растлумачыў, што беларусы, якія працуюць у краінах ЕС, могуць быць выключаныя з базы «незанятых у эканоміцы» толькі пасля пастаноўкі на ўлік у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і аплаты страхавых узносаў у Беларусі. Тады фонд будзе аўтаматычна выключаць іх з гэтай базы.
Фота ілюстрацыйнае
Тым жа, хто працуе ў межах ЕАЭС, каб не лічыцца «дармаедам», трэба падаць у камісію па садзейнічанні занятасці працоўную дамову і даведку з месца працы. Камісія можа выключыць чалавека з базы на тэрмін да года, пасля чаго дакументы яму трэба падаваць наноў.
Пры гэтым стаць на ўлік у ФСАН не дазваляюць анлайн.
Нагадаем, што з кастрычніка змяніліся правілы аплаты камунальных паслуг для ўласнікаў жылля, якія лічацца незанятымі ў эканоміцы: цяпер павышаныя тарыфы прымяняюцца не толькі да долі незанятага, а да ўсёй кватэры або дома. У лістападзе многія беларусы атрымалі істотна большыя рахункі, што выклікала актыўнае абмеркаванне ў сацсетках.
Чытайце таксама:
Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды
Пяціразовая розніца: параўналі тарыфы на ЖКП для «дармаедаў» і тых, хто працуе