БЕЛ Ł РУС

У Вашынгтоне каля Белага дома была страляніна, пацярпелі двое вайскоўцаў

27.11.2025 / 0:3

Nashaniva.com

Двое службоўцаў Нацгвардыі ЗША атрымалі раненні ў выніку страляніны каля Белага дома. Іх шпіталізавалі ў крытычным стане. 

Скрыншот з відэа

Неўзабаве губернатар штата Заходняя Вірджынія Патрык Морысі паведаміў, што вайскоўцы, параненыя падчас страляніны, памерлі ў бальніцы. Ён адзначыў, што вайскоўцы былі выхадцамі з гэтага штата. Але неўзабаве аказалася, што ён меў недакладную інфармацыю і насамрэч абодва нацгвардзейцы жывыя, хоць і знаходзяцца ў крытычным стане. 

У паліцыі заявілі, што падазраваны затрыманы, ён таксама цяжка паранены. Раён здарэння быў ачэплены, жыхароў заклікалі пазбягаць гэтай тэрыторыі.

«Жывёліна, якая страляла ў байцоў Нацгвардыі ЗША, сур'ёзна параненая, але ўсё адно панясе вельмі суровае пакаранне», — напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Сам Трамп у момант страляніны быў у Фларыдзе на сваім полі для гольфа ў Уэст-Палм-Біч. Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс знаходзіўся ў штаце Кентукі.

Чытайце таксама:

«Не каралям!» У ЗША прайшлі маштабныя акцыі пратэсту супраць Трампа. Той адказаў у сваёй манеры

Трамп загадаў увесці войскі яшчэ ў адзін амерыканскі горад

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад

Трамп накіроўвае Нацгвардыю ў Лос-Анджэлесе, дзе ідуць пратэсты супраць палявання на мігрантаў

Каментары да артыкула