Свет77

Трамп загадаў увесці войскі яшчэ ў адзін амерыканскі горад

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся накіраваць войскі ў горад Портленд на захадзе краіны, а таксама на аб’екты Службы іміграцыі і мытнага кантролю (ICE). Ён заявіў, што дазваляе прымяняць поўную сілу, калі гэта будзе неабходна, але не ўдакладніў, якім узбраеннем гэтыя войскі будуць забяспечаныя.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

«Па просьбе міністра ўнутранай бяспекі Крысці Ноэм я даручаю міністру вайны Піту Хегсэту накіраваць усе неабходныя войскі для абароны змучанага вайной Портленда і аб'ектаў ICE, якія знаходзяцца пад аблогай з боку Антыфа і іншых унутраных тэрарыстаў», — напісаў Трамп на платформе Truth Social.

Рашэнне Трампа аб увядзенні войскаў у Портленд стала ўжо чацвёртым па ліку пасля падобных дзеянняў у Лос-Анджэлесе, Вашынгтоне і Мемфісе.

Мэр Портленда Кіт Уілсан, прадстаўнік Дэмакратычнай партыі, раней выступаў супраць увядзення войскаў у горад і адзначаў, што ён не прасіў і не патрабуе ўмяшання федэральнай улады.

Пратэсты ў Портлендзе каля офіса ICE працягваюцца некалькі месяцаў. Яны выкліканыя абурэннем мерамі адміністрацыі Трампа супраць нелегальнай іміграцыі. У паведамленні Трампа не ўдакладняецца, якія войскі будуць у гэтай аперацыі задзейнічаныя: Нацыянальная гвардыя ці рэгулярныя ўзброеныя сілы.

Ягоная заява з’явілася праз некалькі дзён пасля трагедыі ў Тэхасе, дзе ў выніку страляніны на аб’екце ICE загінулі два чалавекі, а адзін пацярпелы знаходзіўся ў крытычным стане.

Каментары7

  • Наíм
    27.09.2025
    Из США, Пуцін.
  • Дэкстар
    27.09.2025
    Портланд гэта горад вядомы сваім вялікім узроўнем злачыннасці дзе чарнаскурыя паліцыянтаў ставілі на калені і прымушалі прасіць прабачэнні перад імі "за сістэмны расізм ў паліцыі" і таму што як яны лічаць "Блэк лайфс мэтар"
  • Так
    28.09.2025
    Дэкстар, Блэк лайфс мэтте, а не метар. Расискiм селюкам, нашчадкам палiцаяў няма чаго рабiць у гэтым прыгожим горадзе. Пасiце свiней у полi i разам з Правым сектарам i жыдоў клянiце пад Пакроўскам.

Цяпер чытаюць

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні9

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец адсудзіў 6 мільёнаў даляраў у жанчыны, якая ілжыва звінаваціла яго ў сэксуальных дамаганнях10

Рубіа: Украіна не мае доступу да ваеннай спадарожнікавай сістэмы Starshield8

«Чакаю, пакуль паўсюль будзе Расія». Таксіст з такой нашыўкай ездзіць па Брэсце25

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў8

Мінчанка на вялізным аўто трапіла ў чорны спіс платнага паркінгу ў цэнтры сталіцы4

У Мюнхене беларус, украінец і немец у масках і са зброяй абрабавалі мінака. Ужо праз восем хвілін іх арыштавалі3

Кабанчук: Колькасць беларусаў, якія загінулі за Расію, можа ўжо набліжацца да афганскіх страт12

Зяленскі: ЗША аднавілі абмен разведданымі з Украінай

«Заходнія лібералы завезлі трэці свет у Францыю». Вэнс абвінаваціў мігрантаў у беспарадках71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні9

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць