Свет2020

Трамп накіроўвае Нацгвардыю ў Лос-Анджэлесе, дзе ідуць пратэсты супраць палявання на мігрантаў

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся накіраваць 2 000 жаўнераў Нацыянальнай гвардыі ў Лос-Анджэлес пасля таго, як горад ахапілі масавыя пратэсты супраць дзеянняў федэральных іміграцыйных агентаў. Губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам асудзіў дзеянні Белага дома як «правакацыйныя», а ў горадзе прайшлі сутыкненні з удзелам праваахоўнікаў і дэманстрантаў, піша Reuters.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў падчас пратэсту ў Комптане (штат Каліфорнія), 7 чэрвеня 2025 года. Фота: AP Photo / Ethan Swope

Адміністрацыя Дональда Трампа на фоне вострых спрэчак вакол іміграцыйнай палітыкі ЗША накіравала Нацыянальную гвардыю ў Лос-Анджэлес у суботу, пасля масавых пратэстаў супраць рэйдаў ICE (Immigration and Customs Enforcement) — іміграцыйнай і мытнай службы.

Як паведаміў Пентагон, калі пратэсты будуць мець гвалтоўны характар, марпехі «ўжо на высокай гатоўнасці».

У суботу на вуліцах раёна Парамант і ў цэнтры Лос-Анджэлеса сабраліся сотні дэманстрантаў. Многія трымалі мексіканскія сцягі і скандавалі: «ICE — прэч з Лос-Анджэлеса!» Сілавікі ў супрацьгазах выкарыстоўвалі слёзатачывы газ, а шэраг людзей быў затрыманы.

Прэзідэнт Трамп апублікаваў заяву, у якой назваў сітуацыю «беспарадкамі» і абвінаваціў мэра Лос-Анджэлеса Карэн Бас і губернатара Ньюсама ў «няздольнасці вырашаць праблему». 

«Калі Ньюсам і мэр Лос-Анджэлеса не могуць рабіць сваю працу, тады федэральны ўрад унясе парадак, як трэба!» — заявіў Трамп.

У адказ на гэта губернатар Ньюсам назваў дзеянні Трампа «намерана правакацыйнымі».

Пратэсты пачаліся пасля рэйдаў ICE, падчас якіх былі арыштаваныя як мінімум 44 чалавекі, у тым ліку і каля Home Depot, дзе працуюць шматлікія вулічныя прадаўцы і рабочыя. Праваабаронцы паведамілі, што сярод затрыманых маглі быць людзі з законным статусам.

Ад пачатку свайго другога тэрміну Трамп абвясціў пра новы жорсткі курс на дэпартацыю мігрантаў. Паводле Белага дома, гэтымі дзеяннямі «змагаюцца з беззаконнем, якое квітнее занадта доўга».

Каментары20

  • American
    08.06.2025
    Нет там "палявання на мигрантов". Арестовывают насильников убийц педофилов и торговцев наркотиками находящимися в стране нелегально.
  • Ситуативный союз
    08.06.2025
    Судя по лайкам, ферма вити лукашенко и лагерь лапидаров Зянона, идут в атаку вместе, взявшись за руки.
  • даведка
    08.06.2025
    Лукашенко кого и куда пошлёт, когда взбунтуются у нас пакистанцы и др. пришлые?

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?3

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?3

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць