Свет22

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад

Прэзідэнт ЗША загадаў накіраваць супрацоўнікаў Нацыянальнай гвардыі ў Вашынгтон «для аднаўлення правапарадку». Раней ён заявіў, што бяздомныя павінны пакінуць Вашынгтон, паабяцаўшы змагацца з злачыннасцю ў горадзе, паведамляе Бі-бі-сі.

Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images

«Сёння ў Вашынгтоне Дзень вызвалення, і мы збіраемся вярнуць сабе нашу сталіцу, — заявіў Трамп на прэс-канферэнцыі ў Белым доме. — Я накіроўваю Нацыянальную гвардыю для аднаўлення правапарадку і грамадскай бяспекі ў Вашынгтоне».

Ён таксама абвясціў, што ў межах мераў па барацьбе з гвалтоўнай злачыннасцю ў амерыканскай сталіцы паліцыя Вашынгтона пераходзіць пад федэральны кантроль.

Паводле слоў Трампа, ён хоча зрабіць горад «бяспечнейшым і прыгажэйшым, чым калі-небудзь».

Раней Трамп назваў мэра Вашынгтона Мюрыэль Баўзер «добрым чалавекам, які спрабуе нешта зрабіць», але адзначыў, што нягледзячы на яе намаганні, узровень злачыннасці расце, а горад становіцца «бруднейшым і менш прывабным».

У ліпені Трамп падпісаў указ, які спрашчае арышты бяздомных, а на мінулым тыдні накіраваў супрацоўнікаў федэральных праваахоўных органаў на вуліцы Вашынгтона.

«Бяздомныя павінны з’ехаць, НЕАДКЛАДНА, — напісаў Трамп у нядзелю ў сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social. — Мы дамо вам месцы для пражывання, але ДАЛЁКА ад сталіцы. Злачынцы, вам з’язджаць не трэба. Мы пасадзім вас у турму, дзе вам і месца».

«Цярпець далей мы не маем намеру. Мы хочам вярнуць сабе нашу сталіцу. Дзякуй за ўвагу да гэтага пытання!» — пракаментаваў Трамп фатаграфіі намётаў бяздомных і куч смецця.

Што менавіта збіраецца рабіць Трамп, пакуль незразумела. У сваёй прамове ў 2022 годзе ён прапанаваў перасяліць бяздомных у «якасныя» намёты, усталяваныя на танных зямельных участках за межамі гарадоў, забяспечыўшы ім доступ да прыбіральняў і медыцынскіх паслуг.

Трамп таксама разглядае магчымасць разгортвання да 1000 вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ў акрузе Калумбія, і паводле слоў аднаго прадстаўніка абароннага ведамства і двух амерыканскіх чыноўнікаў, можа зрабіць адпаведную заяву ўжо ў панядзелак, паведамляе NBC.

Паводле слоў чыноўнікаў, колькі менавіта вайскоўцаў будзе разгорнута, пакуль не вырашана. Найбольш верагодна, што гэта будуць гвардзейцы акругі Калумбія.

Усе, хто гаварыў з NBC, адзначылі, што канчатковае рашэнне яшчэ не прынята і загады яшчэ не падпісаныя. У пятніцу Трамп загадаў федэральным агенцтвам, у тым ліку паліцыі паркаў ЗША, Упраўленню па барацьбе з наркотыкамі, ФБР і Службе маршалаў, накіраваць сваіх супрацоўнікаў у Вашынгтон, каб стрымаць «цалкам некантралюемы» ўзровень злачыннасці.

Прадстаўнік Белага дома паведаміў Нацыянальнаму грамадскаму радыё, што ў суботу вечарам на вуліцах горада дзейнічала да 450 федэральных агентаў.

Гэта рашэнне было прынята пасля таго, як 19-гадовы былы супрацоўнік Дэпартамента па эфектыўнасці ўрада (Doge) падвергся нападу ў Вашынгтоне: меркавана, у яго хацелі ўгнаць аўтамабіль. Па гэтай справе ўжо затрыманыя двое 15-гадовых падлеткаў.

Трамп выказаўся з нагоды гэтага інцыдэнту ў сацыяльных сетках, апублікаваўшы фатаграфію скрываўленага хлопца. У сваім паведамленні прэзідэнт заявіў, што гэты інцыдэнт сведчыць пра тое, што «злачыннасць у Вашынгтоне цалкам выйшла з-пад кантролю». Трамп таксама прапанаваў прыцягваць да адказнасці непаўналетніх, якія здзейснілі падобныя злачынствы, як дарослых, «пачынаючы з 14 гадоў».

«Калі акруга Калумбія не возьмецца за розум, прычым хутка, у нас не застанецца іншага выбару, як узяць горад пад федэральны кантроль і кіраваць ім як след, і даць злачынцам зразумець, што ім гэта больш не сысці з рук», — гаворыцца ў паведамленні Трампа.

Мэр Вашынгтона Баўзер заявіла: «Мы не назіраем усплёску злачыннасці».

У нядзельным інтэрв’ю тэлеканалу MSNBC яна сказала: «Сапраўды, у 2023 годзе мы сутыкнуліся з жахлівым усплёскам злачыннасці, але цяпер не 2023 год. За апошнія два гады мы выдаткавалі велізарныя сродкі на барацьбу з гвалтоўнай злачыннасцю ў гэтым горадзе і знізілі яе да найніжэйшага ўзроўню за апошнія 30 гадоў».

Яна раскрытыкавала намесніка кіраўніка апарата Белага дома Стывена Мілера за тое, што ён назваў сталіцу ЗША «горшай за Багдад». «Любае параўнанне з краінай, разадранай вайной, з’яўляецца перабольшаннем і хлуснёй», — заявіла Баўзер.

Узровень забойстваў на душу насельніцтва ў Вашынгтоне ў параўнанні з іншымі гарадамі ЗША застаецца адносна высокім: сёлета зарэгістравана 98 забойстваў. Узровень забойстваў у сталіцы ЗША расце ўжо на працягу дзесяцігоддзя.

Аднак паводле федэральных дадзеных за студзень, летась у Вашынгтоне быў зафіксаваны найніжэйшы за 30 гадоў узровень гвалтоўных злачынстваў, уключаючы ўгоны аўтамабіляў, напады і рабаванні.

Згодна са статыстыкай сталічнага паліцэйскага ўпраўлення, якую прыводзіць ABC News, за першыя сем месяцаў гэтага года колькасць гвалтоўных злачынстваў у сталіцы краіны скарацілася на 26% у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года. Колькасць ўгонаў аўтамабіляў у горадзе таксама знізілася на 38% у гэтым годзе ў параўнанні з мінулым годам.

Каментары2

  • пиар
    12.08.2025
    Пиар, один пиар.
    А ядерным ударом, по бездомным, не пробовали ударить ?
  • Знайшоў добрую нагоду
    12.08.2025
    Знайшоў добрую нагоду, каб без пытаньняў увесьці нацгвардыю ў Вашынгтон. То бок, не адчувае ўпэўненасьці ў заўтрашнім дні сваёй улады.

Цяпер чытаюць

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах1

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Усе навіны →
Усе навіны

«Няхай зробяць асобную касу для галодных». Мінчук абурыўся чаргой на запраўцы8

Медыкі расказалі пра стан пацярпелых у страшным ДТЗ у Дзятлаўскім раёне 

Артыкул Bild, у якім дачка Пуціна рэзка крытыкавала бацьку, аказаўся памылковым. Лізавета Крываногіх працягвае лётаць у Расію5

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч7

Генеральны сакратар НАТА: Статус украінскіх тэрыторый абмяркоўваць давядзецца6

Арганізатары канцэрта Каржа прыслалі экс-палітзняволенай запрашальныя квіткі22

«Хапаюся за ўсе магчымасці». Як справы ў студэнтаў-айцішнікаў, якіх адлічылі, 5 гадоў пасля

«Такое — паўсюдна». Відэа з каровамі ў гразі ў Добрушскім раёне стала вірусным у сацсетках6

Ціханоўская напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна: Мы не павінны дазволіць Маскве ствараць сферы ўплыву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах1

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць