БЕЛ Ł РУС

Еўракамісія спрабавала дапамагчы Літве вярнуць фуры з Беларусі. Спробы назвалі «неправамернымі»

23.02.2026 / 22:07

Nashaniva.com

Падчас сустрэчы з намесніцай Генеральнага сакратара ААН, выканаўчым сакратаром Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН Таццянай Маўчан намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сакрэта згадаў пра спробы Еўракамісіі ўмяшацца ў сітуацыю з літоўска-беларускім канфліктам з затрыманымі ў Беларусі фурамі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Сакрэта звярнуў увагу на, як ён адзначыў, неправамерныя спробы ўмяшання Еўракамісіі ў двухбаковыя пытанні паміж Беларуссю і Літвой, звязаныя з сітуацыяй вакол літоўскіх фур, якія з кастрычніка мінулага года знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

Таксама ён падкрэсліў неабходнасць «дэпалітызаванага» выканання місіі ЕЭК ААН у сферы эканамічнага развіцця і павышэння транспартнай звязанасці рэгіёну. Маўляў, Еўракамісія не выконвае абавязацельстваў паводле еўрапейскага пагаднення, якое рэгулюе працу экіпажаў транспартных сродкаў у міжнародных аўтаперавозках.

Крызіс на беларуска-літоўскай мяжы ўзнік пасля таго, як Беларусь некалькі месяцаў выкарыстоўвала кантрабандныя паветраныя шары для парушэння паветранай прасторы Літвы. У адказ літоўскі ўрад у канцы кастрычніка мінулага года закрыў пункты пропуску ў Медніках і Салечніках. Пасля гэтага рэжым Лукашэнкі забараніў літоўскім грузавікам рухацца па тэрыторыі краіны, у выніку чаго многія машыны былі вымушаны стаяць на спецыяльных пляцоўках за плату. Сітуацыя не вырашылася і пасля таго, як літоўскі ўрад адкрыў мяжу, не чакаючы заканчэння ад пачатку прызначанага месячнага тэрміну.

Чытайце таксама:

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры

Linava: Чым даўжэй літоўскія фуры знаходзяцца на стаянках у Беларусі, тым менш мэтазгоднае іх вяртанне

Літва забараніла ўвозіць у баках з Беларусі і Расіі больш за 200 літраў паліва

Літоўскія перавозчыкі: Літоўскія цягачы па-ранейшаму заблакаваныя на пляцоўках у Беларусі

Каментары да артыкула