Грамадства33

Літва забараніла ўвозіць у баках з Беларусі і Расіі больш за 200 літраў паліва

Урад Літвы падтрымаў прапанову мытнага дэпартамента і ўвёў новае правіла для транспарту, які ўязджае з Беларусі і Расіі. Цяпер у паліўных баках такіх аўтамабіляў дазволена мець не больш за 200 літраў паліва.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

На мытні тлумачаць неабходнасць гэтага кроку тым, што кіроўцы часта завозяць лішнюю колькасць гаручага, каб пасля зліваць яго і прадаваць у Літве. Паводле звестак ведамства, штодня мяжу перасякаюць каля 200 грузавікоў з беларускай або расійскай рэгістрацыяй, а за месяц іх набіраецца больш за сем тысяч.

Адна фура можа прывезці да 500 літраў паліва, што ў сукупнасці дае каля 100 тысяч літраў за суткі. З-за гэтага, паводле падлікаў літоўскіх уладаў, дзяржаўны бюджэт штомесяц недаатрымлівае да 2,2 мільёна еўра падаткаў.

Каментары3

  • Filipp
    28.01.2026
    Літоўскія кіроўцы будуць задаволены гэтай навіной.
  • Світоюс, хопіць, ужо жывот баліць!
    28.01.2026
    Там толькі вось пасадзілі мытнікаў за прамое спрыянне кантрабанды! Пасадзілі! Мытнікаў!
    Хто, скажыце, пракантралюе паліва??? На каго разлічаны гэты смех пад далейшае карумпаванне сваіх гаротных службоўцаў?
  • Спадар
    29.01.2026
    Вельмі добра.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна22

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць