Свет11

Літоўскія перавозчыкі: Літоўскія цягачы па-ранейшаму заблакаваныя на пляцоўках у Беларусі

Прэзідэнт асацыяцыі Linava Эрландас Мікенас заявіў, што літоўскія цягачы да гэтага часу знаходзяцца на пляцоўках у Беларусі, а дзяржава і перавозчыкі штодня нясуць вялікія страты. Акрамя таго, заўважыў ён, няма ніякай інфармацыі аб аднаўленні руху, піша Delfi.

Мікенас 24 снежня ў публічнай заяве адказаў на словы прэм’ер-міністра Інгі Ругінене аб тым, што немалая частка захраслых цягачоў ужо курсуе паміж Літвой і Беларуссю: «Перавозчыкі не могуць пацвердзіць гэтую інфармацыю. Хто яе падаў прэм’ер-міністру, можа адказаць толькі яна сама. Перавозчыкі, якія апынуліся ў закладніках, сустракаюць святы з расчараваннем, а заявы прэм’ер-міністра і міністра транспарту толькі раздражняюць іх. Відавочна, што страты ўрада і перавозчыкаў не ўваходзяць у спіс прыярытэтаў урада».

Кіраўнік Linava заклікаў урад прымаць меры для вяртання цягачоў у Літву.

«LINAVA просіць не сімвалічных жэстаў і дэкларацый, а яснага, афіцыйнага і празрыстага рашэння, якое забяспечыць рэальнае вяртанне ўсіх цягачоў, што належаць літоўскім перавозчыкам, а не ілюзіі, быццам праблему вырашаюць ці ўжо вырашылі», — сказаў Мікенас.

Прэм’ер-міністр Інга Ругінене заявіла 23 снежня, што немалая частка фур, якія захраслі ў Беларусі, ужо курсуе паміж Літвой і Беларуссю, а ведамствы працягваюць працу па вяртанні астатніх транспартных сродкаў. 

Каментары1

  • Кашчэюс
    25.12.2025
    Відаць, Свіноніўс дрэнна апрацаваў боты дыктатара. Трэба больш імпэту!

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць