ФІФА разглядае магчымасць пераносу матчаў чэмпіянату свету па футболе з Мексікі
ФІФА разглядае магчымасць пераносу міжкантынентальных стыкавых матчаў, якія павінны прайсці ў Мексіцы і вызначаць каманды, якія атрымаюць права ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету 2026 года.
Фота: Leonardo Montecillo / Agencia Press South / Getty Images
Пад пагрозай і матчы фінальнай часткі турніру, запланаваныя на час з 11 чэрвеня па 19 ліпеня ў ЗША, Мексіцы і Канадзе, паведамляе The Athletic.
Перамяшчэнне матчаў будзе разглядацца толькі ў крайнім выпадку, калі прадстаўнікі органаў бяспекі і камерцыйныя партнёры выкажуць сур'ёзныя асцярогі.
У Мексіцы працягваюцца беспарадкі, выкліканыя забойствам кіраўніка наркакартэля Немесіа Асегеры Сервантэса. Баевікі аказваюць супраціўленне праваахоўным органам, што прыводзіць да пагромаў і перастрэлак.
Сітуацыя ўскладняецца тым, што дзясяткі тысяч заўзятараў ужо набылі білеты і забраніравалі гатэлі на фінальную частку турніру. У выпадку пераносу ФІФА будзе абавязана кампенсаваць страты заўзятарам.
У Мексіцы павінны прайсці 12 матчаў чэмпіянату свету, якія будуць згуляныя ў Мехіка, Мантэрэі і Самапане каля Гвадалахары ў штаце Халіска, дзе і адбываюцца беспарадкі.
А з 26 па 31 сакавіка ў Гвадалахары і Мантэрэі пройдуць стыкавыя матчы міжкантынтентальнага турніру, у якіх згуляюць зборныя Новая Каледоніі, Ямайкі і ДР Конга ды Балівіі, Сурынама і Ірака.
Чытайце таксама:
У Мексіцы вайскоўцы забілі галоўнага наркабарона. У адказ яго хаўруснікі паляць самалёты і аўтобусы
Гвалт у Мексіцы пасля гібелі наркабарона Эль Менча: Нацыянальная гвардыя страціла 25 чалавек