БЕЛ Ł РУС

У Пакістане набіраюць дарожных рабочых для працы ў Беларусі

24.02.2026 / 16:54

Nashaniva.com

З 17 лютага кампанія American International з горада Равалпіндзі набірае людзей ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў на 24 вакансіі дарожных рабочых у Мінску, заўважыла выданне «Позірк».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Chudary Naseer/Anadolu via Getty Images

Паводле інфармацыі на сайце дзяржаўнага Бюро эміграцыі і працаўладкавання за мяжой, прапанаваны заробак складае 600—700 даляраў ЗША. Раней гэтая самая фірма падбірала супрацоўнікаў для перапрацоўкі рыбы ў Брэсце.

Таксама з лістапада 2025 года застаюцца адкрытымі дзве вакансіі з шасці, прапанаваныя кампаніяй R.B.S. Brothers, якая таксама знаходзіцца ў Равалпіндзі. Яна шукае некваліфікаваных рабочых для працы ў Беларусі з заробкам каля 2 500 беларускіх рублёў.

Акрамя таго, у Лахоры з канца кастрычніка мінулага года спрабуюць набраць 100 чалавек для працы ў Беларусі па 11 будаўнічых спецыяльнасцях з аплатай 600 даляраў. Аднак пакуль гэты набор не даў выніку. Тэрмін падачы заявак заканчваецца 26 лютага.

Тэма супрацоўніцтва ў гэтай галіне паміж Беларуссю і Пакістанам узнікла пасля сустрэч беларускіх і пакістанскіх чыноўнікаў. У красавіку 2025 года Аляксандр Лукашэнка і прэм’ер Пакістана Шахбаз Шарыф дамовіліся распрацаваць механізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх рабочых. Абмяркоўваецца магчымасць прыняць у Беларусі да 100—150 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?

У Пакістане ўжо набіраюць ахвотных працаваць у Беларусі

Пакістан абяцае адпраўляць у Беларусь толькі найлепшыя кадры

Беларусь і Пакістан падпішуць мемарандум аб працаўладкаванні

У сітуацыі з пакістанцамі ўлады сталі закладнікамі сваёй жа прапаганды і сваіх ідэалагем

Каментары да артыкула