Свет2525

У Пакістане ўжо набіраюць ахвотных працаваць у Беларусі

Бюро па эміграцыі і працаўладкаванні за мяжой урада Пакістана пачало публікаваць аб’явы пра працу ў Беларусі. На сёння прапануецца сем спецыяльнасцяў, з якіх пяць звязаныя з будаўніцтвам. Першыя вакансіі з’явіліся 25 жніўня, а будаўнічыя аб’явы — 3 верасня, заўважыў «Позірк».

Ілюстрацыйнае фота: мігранты ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, 2021 год. AP Photo/Hussein Ibrahim

У Лахоры кампанія B.M.R. International набірае рабочых на будоўлю: зваршчыкаў, муляраў, бетоншчыкаў, арматуршчыкаў і цесляроў. Заробак ва ўсіх аднолькавы — каля 1800 беларускіх рублёў (600 даляраў).

Яшчэ адна кампанія з Пенджаба — American International — абяцае па 500 даляраў 200 рабочым на перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў у Брэсце (імаверна, на прадпрыемстве «Санта Брэмар»).

Акрамя таго, Group Abu Abdullah шукае шэсць рабочых на вытворчасць з зарплатай 500—600 долараў. Паводле сайта, частку такіх спецыялістаў ужо знайшлі.

Тэма супрацоўніцтва ў гэтай галіне ўзнікла пасля сустрэч беларускіх і пакістанскіх чыноўнікаў. У красавіку Аляксандр Лукашэнка і прэм’ер Пакістана Шахбаз Шарыф дамовіліся распрацаваць механізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх рабочых. Абмяркоўваецца магчымасць прыняць у Беларусі да 100—150 тысяч чалавек.

Каментары25

  • Плюшкі Карлсана
    05.09.2025
    Яно б і нічога. Зараз без прыезджых не абыходзіцца эканоміка ў больш-менш развітых краінах. Калі нармальныя і працавітыя, няхай едуць. Але халера. Чаму замест мяне і маіх дзяцей? Я толькі ў гэтым годзе столькі падаткаў заплаціў у Польшчы, што на дзясятак беларускіх пенсіянераў хапіла б пракарміць.
  • Ёсік
    05.09.2025
    Дык сярэдні заробак 3500 бінаў ці не? Што яны тутака за 500-600 даляраў рабіць будуць, жабраваць?
  • не хвалюйцеся
    05.09.2025
    Ёсік,
    У пакістане першакласныя спецыялісты па апіоіднай фармакалогіі.
    жабраваць яны не будуць, а лёгка знойдуць падпрацоўку.
    І паспрабуй каму упячы 328 - Пакістан толькі брывы насупіць і справа рассасецца.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць