БЕЛ Ł РУС

З Беларусі ўжо выехалі каля 700 літоўскіх грузавікоў, яшчэ 300 аплацілі стаянку

31.03.2026 / 19:51

Nashaniva.com

Больш за тысячу грузавікоў з літоўскай рэгістрацыяй, якія знаходзіліся на спецыяльных стаянках у Беларусі, ужо аплацілі паслугі захоўвання. Аднак фактычна праз беларуска-літоўскую і беларуска-польскую мяжу змаглі выехаць каля 700 фур, а яшчэ прыкладна 300 усё яшчэ чакаюць магчымасці ўехаць у Літву, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Беларускія памежнікі ўскладаюць віну за тое, што працэс адбываецца не надта хутка, на літоўскі бок: маўляў, павольна працуюць, хоць маглі б нібыта хутчэй.

Раней паведамлялася, што больш за 1900 грузавікоў, затрыманых у лістападзе 2025 года, атрымалі магчымасць выехаць з Беларусі пасля адпаведнага рашэння Лукашэнкі, прынятага пасля сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам. 

Чытайце таксама:

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў

Літоўскія перавозчыкі расказалі, ці будуць яны цяпер ездзіць праз Беларусь

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?

Каментары да артыкула