БЕЛ Ł РУС

Фестываль «Браслаўскія зарніцы» сёлета ўсё-такі адбудзецца

17.04.2026 / 16:24

Nashaniva.com

Пасля паведамлення пра тое, што Браслаўскі райвыканкам адмяніў сваё рашэнне наконт арганізацыі і правядзення фестываля, браслаўскія чыноўнікі паспяшаліся даць абвяржэнне. Маўляў, свята пройдзе, які і планавалася, з 22 па 24 траўня, піша «Віцебская вясна».

Фота ілюстрацыйнае

Загадчыца сектара культуры райвыканкама Людміла Новікава паведаміла, што ранейшае рашэнне адменена «ў сувязі са зменай нарматыўных прававых актаў і ўмоў правядзення фестывалю». Што канкрэтна зменіцца, яна не патлумачыла, але ёсць верагоднасць, што змены закрануць міжнародны статус фестывалю. 

«Браслаўскія зарніцы» — найстарэйшае ў Беларусі свята тражыцыйнай культуры. Упершыню ён адбыўся ў 1967 годзе, у 2009‑м займеў статус міжнароднага. На фестываль з'язджаліся танцоры, музыкі, выканаўцы песень з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Эстоніі. Але ў апошнія гады замежных выканаўцаў па зразумелых прычынах заўважна паменела.

Чытайце таксама:

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль

Фестывалю Lidbeer сёлета не будзе

Каментары да артыкула