Грамадства11

Фестывалю Lidbeer сёлета не будзе

На старонцы «Лідскага піва» ў Threads з'явілася паведамленне, што традыцыйны штогадовы фестываль Lidbeer сёлета не адбудзецца.

«З сумам і шкадаваннем паведамляем, што фестываль LIDBEER сёлета не адбудзецца. Мы шчыра спадзяемся на сустрэчу ў будучыні і будзем радыя бачыць вас на іншых фестывальных пляцоўках і летніх актыўнасцях з «Лідскім», — напісалі арганізатары фестываля.

Пра прычыну адмены канкрэтна пры гэтым нічога сказана не было, арганізатары адзначылі толькі, што 

«як прынята гаварыць у такіх выпадках, фестываль не адбудзецца па прычынах, якія ад нас не залежаць».

Гэта не першы такі выпадак. Раней з'явіліся паведамленні пра адмену сёлета фестываляў WOSTRAU у Нясвіжы і «Сонцастаянне» ў Пружанах. Там адмену арганізатары тлумачылі тым, што пасля набыцця моцы пастановай Савета Міністраў № 454 ад 22 жніўня 2025 года яны не змогуць правесці фестываль на звыклым узроўні.

Гэта пастанова ўводзіць абавязковы дзяржаўны рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў, у якім павінны быць зарэгістраваныя юрыдычныя асобы, што праводзяць падобныя падзеі з беларускімі або замежнымі выканаўцамі.

Без уключэння ў гэты рэестр арганізацыя мерапрыемстваў з удзелам замежных артыстаў стала незаконнай. Арганізатары падкрэсліваюць, што ў новых умовах яны не могуць самастойна такіх артыстаў прывозіць, таму правядзенне фестывалю на высокім узроўні стала немагчымым.

Можна меркаваць, што ў Лідзе прычына адмены папулярнага фестывалю таксама можа быць звязаная менавіта з гэтым.

Каментары1

  • Ёсік
    20.03.2026
    Гэта тутака расейскія пявуны за галоўных? Навошта такі фэст беларусам?

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос10

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі2

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос10

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць