Віктар Лукашэнка прывёз аманскаму султану ліст ад свайго бацькі
Старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар прыбыў у Аман у якасці спецыяльнага пасланніка свайго бацькі. Ён знаходзіўся на борце ўрадавага бізнэс-джэта, які вылецеў з Мінска ў Маскат напярэдадні, піша Reform.news.
Віктар Лукашэнка і Хейсам бен Тарык аль Саід. Фота: ONA
Паводле інфармацыі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва Амана ONA, Віктар Лукашэнка прывёз султану Амана Хейсаму бен Тарыку аль Саіду пісьмовае пасланне ад Аляксандра Лукашэнкі.
У Маскаце яго прыняў сын султана, наследны прынц і намеснік прэм’ер-міністра па эканамічных пытаннях Саід Тэязін бен Хейсам аль Саід. Сустрэча прайшла 22 красавіка.
Падчас перамоў абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Аманам. Асноўная ўвага, як афіцыйна паведамляецца, была нададзена эканамічнай і інвестыцыйнай сферам, а таксама магчымасцям пашырэння партнёрства на карысць абедзвюх краін.
Віктара Лукашэнку суправаджаў ягоны памочнік Сяргей Зяленкевіч.
Раней, у пачатку красавіка, Аман ужо наведваў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.
Чытайце таксама:
У Амане адкрыюць пасольства Беларусі
Віктара Лукашэнку ў Амане назвалі «спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта»
Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля