Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля
Сёння Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з султанам Амана Хайсамам бэн Тарэкам Аль Саідам, паведамляе Пул першага. Беларуская дэлегацыя прыбыла ў Аман яшчэ ўвечары 28 лістапада з М'янмы.

Сустрэча адбываецца дома ў султана. Яе склад — незвычайны. Няма беларускіх чыноўнікаў, ёсць толькі «сям'я» — Александр, Віктар і Коля Лукашэнкі. Перакладчыкам традыцыйна выступае Сяргей Зелянкевіч.
Кіраўнікі, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, абмяркуюць рэалізацыю ўжо дасягнутых дамоўленасцяў, дарожную карту і новыя сумесныя праекты ў прамысловасці, лагістыцы, інвестыцыях і высокіх тэхналогіях.
Лукашэнка прыляцеў у Аман з М'янмы вечарам у пятніцу, але за суботу і нядзелю ніякіх навін не было, што выклікала жарты ў інтэрнэце.
Аман стаў чарговым пунктам у замежным турнэ Лукашэнкі, пасля якога ён накіруецца ў Алжыр.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары