БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Фінляндыі: ЗША не могуць сабе дазволіць выйсці з НАТА, што б ні гаварыў Трамп

15.05.2026 / 22:17

Nashaniva.com

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб заявіў, што ЗША не выйдуць з НАТА, нягледзячы на жорсткую рыторыку Дональда Трампа. На яго думку, галоўная прычына гэтага — наяўнасць у Расіі ядзернай зброі, піша Bloomberg.

Аляксандр Стуб. Фота: УНІАН 

Выступаючы на літоўска-фінскім бізнэс-форуме ў Вільні, Аляксандр Стуб адзначыў, што Вашынгтону важна захоўваць вайсковую прысутнасць у Еўропе, бо менавіта тут, як ён лічыць, знаходзіцца асноўная пагроза для ЗША. Паводле яго слоў, значная частка расійскага ядзернага арсеналу размешчана на Кольскім паўвостраве недалёка ад фінскай мяжы.

Фінскі прэзідэнт таксама заявіў, што гэтая зброя нібыта нацэленая на буйныя амерыканскія гарады, у тым ліку Нью-Ёрк, Вашынгтон і Лос-Анджэлес.

Ён падкрэсліў, што паміж палітычнай рыторыкай і рэальнымі дзеяннямі існуе вялікая розніца, таму ЗША, на яго думку, застануцца ў альянсе.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў сваю чаргу заклікаў краіны НАТА захоўваць адзінства і назваў альянс наймацнейшай вайсковай арганізацыяй у гісторыі.

Тым часам Bloomberg паведамляе, што ЗША нядаўна адмянілі раней запланаванае перакіданне каля чатырох тысяч амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчу. Раней Дональд Трамп таксама заяўляў пра магчымасць скарачэння амерыканскай вайсковай прысутнасці ў Еўропе і крытыкаваў саюзнікаў за недастатковыя выдаткі на абарону.

Чытайце таксама:

«Час размаўляць з Расіяй». Прэзідэнт Фінляндыі заклікаў Еўропу пачаць перамовы з Масквой

Прэзідэнт Фінляндыі: Няма ніводнай арміі ў Еўропе ці нават у ЗША, здольнай весці вайну так, як украінская

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА

«Сітуацыя можа быць горшай, чым пандэмія каранавіруса». Прэзідэнт Фінляндыі папярэдзіў пра рызыку глабальнага крызісу

Каментары да артыкула