Свет1717

«Сітуацыя можа быць горшай, чым пандэмія каранавіруса». Прэзідэнт Фінляндыі папярэдзіў пра рызыку глабальнага крызісу

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб у інтэрв’ю выданню Politico заявіў, што сусветная сітуацыя робіцца ўсё больш нестабільнай, а развіццё канфлікту вакол Ірана можа прывесці да эканамічнага крызісу, супастаўнага або нават больш цяжкага, чым падчас пандэміі каранавіруса, піша Bild.

Аляксандр Стуб. Фота: AP Photo/Thomas Padilla

«Калі крызіс на Блізкім Усходзе завострыцца, узнікне пагроза ланцуговай рэакцыі: рост цэн на энерганосьбіты, падаражанне прадуктаў харчавання і павелічэнне нагрузкі на сусветны рынак», — адзначыў ён.

Паводле слоў Стуба, гаворка пакуль не ідзе пра Трэцюю сусветную вайну, аднак існуе рызыка далейшай эскалацыі, калі міжнародная супольнасць не зможа спыніць пашырэнне канфліктаў.

«Мы павінны разумець, што цяперашняя адміністрацыя ЗША дзейнічае прагматычна. Хоць мы гатовыя дапамагчы [у супрацьстаянні з Іранам], мы не хочам быць уцягнутымі ў гэтую вайну, таму што гэта не наша вайна. Іранская вайна — гэта не мая вайна. Мая вайна — гэта Украіна. І я стараюся дапамагчы Украіне, чым магу», — сказаў прэзідэнт Фінляндыі.

Паводле ацэнкі Стуба, перамовы аб спыненні вайны Расіі супраць Украіны зайшлі ў тупік, і прыкмет гатоўнасці Масквы да міру няма.

Каментары17

  • "Не мая справа"
    27.03.2026
    > Іранская вайна — гэта не мая вайна.

    Ну і чым ты лепш за Трампа тады?
  • Говори правду
    27.03.2026
    Кризис Европу ожидает очень серьезный. Вы же не забывайте, что кроме покупки дорогих энергоресурсов, Европе надо помогать Украине миллиардами и миллиардами евро каждый год.
  • .
    27.03.2026
    Почему не читал? Он один из редких грамотных политиков. Почитал, хорошенько помял, применил по назначению, помыл руки, и продолжил заниматься чем-то важным.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць