Вайна77

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне

Пуцін не змяніў сваёй пазіцыі і проста цягне час.

Фота: УНІАН

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб прызнаў, што раней быў аптымістычна настроены адносна мірнага пагаднення ва Украіне, аднак цяпер яго погляды змяніліся. У сваім выступленні ён заявіў, што не бачыць ніякіх прыкмет таго, што расійскі лідар гатовы да якіх-небудзь саступак, піша УНІАН.

«Я проста не бачу, каб Пуцін змяніў сваю думку. Я быў аптымістычным на працягу некалькіх месяцаў і працаваў над гэтым, але ў выніку гэта аказалася класічнай расійскай тактыкай зацягвання», — заявіў Стуб.

Адказваючы на пытанне пра гарантыі бяспекі для Украіны ад НАТА, Стуб адзначыў, што ўкраінская армія цяпер з’яўляецца найбольш надзейнай гарантыяй.

«Я лічу, што самай надзейнай гарантыяй бяспекі, якую цяпер мае Украіна, з’яўляюцца 800 тысяч добра ўзброеных вайскоўцаў і здольнасць весці сучасную вайну так, як не можа ніводная іншая краіна-член НАТА», — падкрэсліў ён.

Прэзідэнт Фінляндыі дадаў, што сітуацыя фактычна змянілася, і «еўрапейцы павінны зразумець, што маюць патрэбу ва Украіне больш, чым Украіна ў нас».

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна гатовая да трохбаковых перамоў з ЗША і Расіяй наконт завяршэння вайны, і такая сустрэча можа адбыцца ў Азербайджане. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэта магчыма, «калі Расія будзе гатовая да дыпламатыі».

Каментары7

  • Ваш кэп
    27.04.2026
    До европейцев начинает потихоньку доходить очевидное: карфаген должен быть разрушен!
  • Юзік
    27.04.2026
    Калі яны ўжо ўцямяць
  • Вынік такі
    27.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць