На Ноч музеяў у полацкай Сафіі прайшоў вечар электроннай музыкі
Міжнародная акцыя «Ноч музеяў» падарыла жыхарам і гасцям Полацка шмат эмоцый і адкрыццяў. Як заўсёды, вялікую колькасць гледачоў прывабіў вячэрні канцэрт у Сафійскім саборы. Гэтым разам наведвальнікам прапанавалі ўнікальны перформанс — вечар электроннай музыкі «Адценні вечнасці», паведамляе Gorod214.by.
Аўтар праекта — палачанін Арсеній Садыкаў, цудоўны піяніст, лаўрэат прэстыжных міжнародных конкурсаў, сын таленавітых полацкіх музыкаў Ксеніі Пагарэлай і Раіля Садыкава.
Піяніст-віртуоз падарыў палачанам незабыўныя эмоцыі, злучыўшы гучанне жывога фартэпіяна з сучаснымі кірункамі электроннай музыкі neoclassical, melodic ambient minimal і techno. Вячэрні паўзмрок стварыў асаблівую атмасферу, дадаўшы падзеі таямнічасці і магнетызму.
«Неверагодна, уражвае, аж да мурашак!», — такімі водгукамі дзяліліся слухачы, і зычылі свайму земляку новых творчых поспехаў.
Чытайце таксама:
Нацыянальны мастацкі музей набыў слуцкі пояс даўжынёй больш за чатыры метры
Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю
На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?