Культура

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

У сталіцы працягваецца рэканструкцыя Нацыянальнага мастацкага музея.

Фота: БелтА

Гэта адзін з этапаў праекта па стварэнні адзінага музейнага квартала, паведаміў старшыня Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько, пішуць Мінск-навіны.

— Забудову комплексу фарміруюць будынкі, якія адносяцца да помнікаў архітэктуры. Яны ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Сярод іх: галоўны корпус музея на вул. Леніна, адміністрацыйны корпус на вул. Кірава. Вядома, нельга не згадаць і адміністрацыйна-экспазіцыйны корпус на вул. Карла Маркса, 24, — адзначыў В. Гуцько.

— Да канца лета плануецца прыступіць да рэканструкцыі галоўнага корпуса.

Нацыянальны мастацкі музей рыхтуецца да маштабнай трансфармацыі. Ён ператворыцца ў адзіны музейны квартал, у склад якога ўвойдуць будынкі на вул. Кірава, 25, вул. Леніна, 20 і 22, вул. К. Маркса, 24. Такім чынам плошча аб’екта значна павялічыцца.

Зараз асноўныя работы вядуцца ў будынку дырэкцыі на вул. Леніна, 22. Плануецца, што ў будучыні там размесцяцца экспазіцыйныя залы, дзе таксама будуць праводзіцца экскурсіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі28

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Закінутую прыбіральню на беразе Драздоў прадалі за кошт двухпакаёвай кватэры ў Мінску4

У Беларусі запусцілі «Дошку» — аналаг заходняга Miro1

У Польшчы затрымалі другога падазраванага ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага4

Іран распрадаў усе нафтавыя запасы з танкераў па-за межамі Персідскага заліва. Цяпер яму можа быць складана1

У Наваполацку падоўжаць трамвайную лінію. У перспектыве яна мае дайсці да Полацка4

Яшчэ адзін беларус пацярпеў у Бранскай вобласці

У Польшчы затрымалі двух кантрабандыстаў наркотыкаў з Беларусі. Ім пагражае да 30 гадоў зняволення1

Міністры абароны Расіі і Беларусі абмеркавалі неабходнасць «апераджальных дзеянняў» супраць Еўропы22

Джудзі Дэнч: Я больш не магу граць у спектаклях і фільмах ці чытаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі28

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць