Грамадства33

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ

Тры месяцы таму беларускія СМІ паведамлялі пра бяздомную кошку, якая прыцягвае жыхароў Віцебска ў мясцовы Музей сучаснага мастацтва. Цяпер жа ў гэтай гісторыі з'явіўся працяг, піша выданне Times.by.

Пра тое, як гэтая кошка сама трапіла ў музей, раней расказвала загадчыца Музея сучаснага мастацтва Ніна Бабровіч.

«Запрыкмецілі рудое кацяня 14 ліпеня: безнаглядна бегала па газонах каля будынка музея і жаласна мяўкала, але дзічылася і ў рукі не давалася. Сталі малое падкормліваць і паціху прыручылі. Назвалі Марсэлем — у гонар легендарнага французскага міма Марсо. Потым наша пухнатае дзіва вырасла — і аказалася, што гэта цудоўная лэдзі. Але пераймяноўваць ужо не сталі».

Марсэль можна назваць паўнапраўным супрацоўнікам музея. Яна сустракае гасцей на рэсэпшн — там у яе ёсць спецыяльны дыванок, а затым суправаджае экскурсійныя групы.

«Жыве яна ў зале, дзе размяшчаюцца карціны мастака-авангардыста Аляксандра Салаўёва, — дадае суразмоўца. — Жартуем, што гэта не дзіўна: выбірала апартаменты пад колер футра. У палотнах майстра шмат сакавітых рыжых і чырвоных адценняў, якія выдатна спалучаюцца з яркім футрам нашай Марсэль».

А 1 красавіка пухнатая супрацоўніца нарадзіла чатырох кацянят — двух рудых і двух чорных. Яны ўжо падраслі і прымаюць гасцей нароўні з мамай.

«У іх спецыяльны вальер з агароджай, з якога яны не могуць пабегчы ў розныя бакі, — удакладняе Ніна Бабровіч. — Але часам выпускаем на невялікі подыум, дзе яны прагульваюцца на радасць і замілаванне наведвальнікаў».

Усім малым ужо знайшлі будучых гаспадароў — супрацоўнікі музея «забраніравалі» сабе гадаванцаў, але пакуль кацянятам не споўніцца два месяцы, яны будуць у мамы пад пухнатым бокам.

«Магчыма, нехта з малых і застанецца — працягваць дынастыю музейных захавальнікаў, — кажа суразмоўніца. — Такі варыянт разглядаем, калі раптам мышы вырашаць замахнуцца на мастацтва. На тры паверхі плюс падвальнае памяшканне сіл адной Марсэль не хопіць».

Пакуль атакі грызуноў не здаралася, і самая буйная здабыча рудой кошкі — жучкі-павучкі. Таму і асноўная пасада ў Марсэль — усеагульная ўлюбёнка, а не служба аховы экспанатаў.

Убачыць каціную сям'ю ў поўным складзе можна яшчэ мінімум месяц.

Каментары3

  • і-котка
    29.04.2026
    "Убачыць кацінае сям'ю ў поўным складзе можна яшчэ мінімум месяц."

    дык яны на выставу запрашаюць ці на коцікаў?
  • мазня
    30.04.2026
    і-котка, когда посетителям из "искусства" можно предложить лишь убогую мазню под названием "современное искусство", то остается завлекать посетителей котиками
  • ***
    30.04.2026
    Яны б яе стэрылізавалі лепш, а не паказуху ладзілі з катамі. Бедныя жывёлы...

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку5

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

Ціханоўская ўсё ж змагла адкрыць банкаўскі рахунак у Польшчы6

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць