Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ
Свежыя фота і відэа вядомага закінутага касцёла — святога Мікалая ў вёсцы Княжыцы Магілёўскага раёна — выданне Katolik.life заўважыла ў сацсетках. На здымках, якія зрабілі турысты, добра відаць цяперашні стан храма, які мае патрэбу ў тэрміновых супрацьаварыйных работах.
Гэты храм уваходзіць у спіс помнікаў архітэктуры, якія ахоўваюцца дзяржавай, таму яна нібыта павінна пра яго клапаціцца. Але цягам многіх гадоў грошай у бюджэце хоць бы на кансервацыю будынка так і не знайшлі.
Таму ў канцы 2025 года Магілёўскі райвыканкам аб'яўляў пра збор ахвяраванняў для правядзення супрацьаварыйных мерапрыемстваў і кансервацыйных работ.
З таго часу не паведамлялася, колькі сабрана грошай і калі пачнуцца работы, а помнік тым часам працягвае разбурацца.
Чытайце таксама:
На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян
Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры