БЕЛ Ł РУС

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя

9.06.2026 / 21:25

Nashaniva.com

У Казані знайшлі мёртвым Яўгенія Чакулаева, які ў свой час праславіўся, змяніўшы імя на Ісус Хрыстос. Пра гэта паведаміў адвакат мужчыны, піша «Сноб».

Яўгеній Чакулаеў

Яўгенію Чакулаеву было 46 гадоў. Па словах адваката, ягоная смерць не носіць крымінальнага характару — кліент проста злоўжываў алкаголем. Цела знайшлі пасля ўскрыцця кватэры па просьбе суседзяў, якія паскардзіліся на кепскі пах.

У лютым 2026 года суд абавязаў казанскага Ісуса Хрыста вярнуць ранейшае імя і нанова аформіць дакументы. Ранейшы запіс пра змену, зроблены ў 2020-м, анулявалі. Пазоў пракуратуры грунтаваўся на заключэнні Міністэрства юстыцыі Расіі, у якім гаворыцца, што змена імя па рэлігійных падставах не дапускаецца.

Раней Чакулаеў таксама быў умоўна асуджаны на два гады за фіктыўную рэгістрацыю 45 іншаземцаў у сваёй кватэры плошчай 31,9 квадратнага метра.

Чытайце таксама:

Саладуху знялі ў правакацыйнай рэкламе. Здаецца, спявак проста не ведаў, што значыць «душыць гуся»

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

«Блін беларускі, залятае ў рот не вузкі». Скандальны камісар Крываносаў зняўся ў дзіўнай рэкламе

Каментары да артыкула