Каханне і сэкс1212

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

За нікам Lesha Velmatown стаіць Аляксей Бойка. Ён родам з Бабруйска, цяпер жа посціць фота з метро ў Маскве. Сакрэт яго поспеху не просты, а вельмі просты.

Валянцінка ад блогера ў Дзень святога Валянціна. Фота: leshavelmatown / Threads

У беларускіх сацсетках ёсць персанаж, якога складана зблытаць з кімсьці іншым. Ён спявае пра адносіны, «бачкі» і іншыя анатамічныя дэталі, рыфмуе так, нібыта школьная дыскатэка 2007 года ўсё яшчэ ў самым разгары, раздае парады як паводзіць сябе ў ложку, фліртуе з падпісчыцамі і рэгулярна кідае ў стужку сваю каронную фразу: «Кусь за бачок!».

Завуць яго Lesha Velmatown. У інстаграме ў яго каля 150 тысяч падпісчыкаў, у тыктоку — больш за 260 тысяч. У профілі ён называе сябе «ваш антыдэпрэсант», «ПМС-псіхолаг» і «паўпрафесійны музыка». Threads ён называе «сротс», а аўдыторыю ласкава кліча «мае сонейкі».

У сваіх відэа і каментарах ён шчодра раздае кампліменты на трасянцы: «ты царыца», «красавіца», «вы проста космас», «а хто гэта тут такі прыгожы?». І ўсё гэта з інтанацыяй чалавека, які ўпэўнены: трохі флірту — і дзень у падпісчыц адназначна стане лепшы.

У стужцы блогера амаль выключна яго ўласнае аблічча. Сэлфі, відэа, зноў сэлфі. Ён відавочна любіць камеру і асабліва любіць запісваць відэа лежачы. Частка ролікаў знятая з ракурсу «з падушкі», нібыта блогер толькі што прачнуўся.

Яго пасты знарочыста простыя: «Устаў», «Памыўся», «Пагаліўся», «Гатовы дурэць». У адказ жанчыны дасылаюць фота сваіх шчок «для кусяў», катоў, сэрцы і кампліменты яго вусам. Каментары кшталту «спакуснік» і «амбасадар года беларускай жанчыны» тут гучаць без сарказму. Або з ім, але ўжо цяжка зразумець.

Ад «Дзяўчыны-рабакопа» да TikTok-мема

За нікам Lesha Velmatown стаіць Аляксей Бойка. Ён родам з Бабруйска, цяпер жа посціць фота з метро і гатэляў у Маскве.

Пісаць песні блогер пачаў яшчэ ў 2000‑х, а ў 2012 годзе ён зняў кліп на сваю песню «Дзяўчына-рабакоп» пад псеўданімам Leks Boikof. 

Пазней ён запісваў песні як Shafr, той самы дваровы поп-рэп нулявых: простыя мінусы, яшчэ прасцейшыя рыфмы і пачуцці.

Сам Аляксей піша пра сябе: «Мала хто ведае, што я музыка, хоць і херовы, але ўсё жыццё пішу песні… Па факце я быў адным з першых блогераў-музыкаў з Беларусі».

@leshavelmatown #любовь❤ #песня #нежность ♬ Нежность - velmatown

Блогеру хапае самаіроніі:

«Я пішу вельмі прыгожыя песні, калі іх слухаць без гуку — наогул шэдэўр».

Цяпер Аляксей намацаў сваю формулу. Ён пайшоў у бок яшчэ большага крынджу і, здаецца, знайшоў сваю аўдыторыю. Цяпер ён «шчадралюбны беларус», які фліртуе з усёй аўдыторыяй адразу.

Кароткія відэа з прыпеўкамі пра «жопкі», «пеніс» і іншыя біялагічныя падрабязнасці. Максімальна простыя рыфмы, флірт на трасянцы і рохканне, вусы і пастаяннае «Кусь». Яго яшчэ называюць «Лукашэнка на мінімалках». У каментарах нават пішуць: «Чытаю з яго фірмовым акцэнтам».

Аўдыторыя блогера пераважна жаночая — і ёй, відаць, заходзіць вобраз «свойскага мужчыны», які ўсім робіць кампліменты і нічога не ўскладняе.

Адна з песень, «Пералічы», выйшла 30 студзеня. У ёй лірычны герой просіць у былой дзяўчыны пералічыць яму грошай на картку:

«Переведи на карту денюжку,
Дай почувствовать,
Что ты меня любишь,
Или забудь путь
К моему сердцу
Навсегда, навсегда».

Лірычны герой прызнаецца, што іх каханне «не атрымалася» і быць былым балюча. Наракае, што пасля разрыву на рахунках засталіся нулі, але ён марыць пачуць словы: «Люблю цябе, кацяня, вось картка мая».

У каментарах да песні пішуць: «Гэта настолькі проста, што ўжо смешна». А карыстальнікі падкладаюць песню пад уласныя відэа-сцёбы.

Lesha Velmatown анансаваў новыя песні, у тым ліку «Вафлевае неба» — са старых нарыхтовак з тых самых 2000-х. Нібыта знайшоўся чалавек, гатовы працаваць з ім над «хітамі».

Каментары12

  • Бабушка из ОбХСС
    04.03.2026
    Похоже аферист и тунеядец.
  • .
    04.03.2026
    У песні 2012 г. "девченка - робокоп" словы "ты работаешь в ГУБОП"?
    Ці з'явілася нешта ў галаве аўтара з таго часу?
  • мужу кажу
    04.03.2026
    хмс, что-то я запутался...
    Тому самому?

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Прынцэса зразумела, што яе абрабавалі, калі ўбачыла свой заручальны пярсцёнак на вокладцы каталога аўкцыёну

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць