Грамадства2828

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Women Forum пройдзе ў Мінску напрыканцы мая. Вучыць беларусак, як сумяшчаць кар'еру і адносіны, будзе мужчына — псіхолаг Марк Бартан, вядомы сваімі неадэкватнымі выказваннямі.

Марк Бартан. Скрыншот відэа ў яго інстаграме

Марк Бартан нарадзіўся ў Малдове, а цяпер актыўна працуе ў Расіі. Пачынаў ён з вывучэння тэалогіі ва ўніверсітэце, потым пераключыўся на псіхалогію.

На яго інстаграм падпісана 2,4 мільёна чалавек. Бартан быў тэлевядучым, пісаў кнігі — нават як музыка альбом выпусціў. А сёлета на экраны кінатэатраў выйдзе рамантычная камедыя «За каханне», у якім гэты рознабаковы чалавек грае ролю.

Арыентаваны Бартан на жанчын — ён прыдумаў сем правіл, якія быццам бы дапамогуць кожнай стаць шчаслівай. Сам псіхолаг, які вучыць жанчын будаваць гарманічныя адносіны, жанаты ўжо трэці раз.

Бартана часта абвінавачваюць у мізагініі і таксічнай мускулінасці. Вядомы ён таксама сваімі крынджовымі выказваннямі.

У адным з відэа псіхолаг, напрыклад, распавядае: «Жаночыя палавыя губы запамінаюць дыяметр мужчынскага члена».

У іншым разважае, што ўсе жанчыны — талерачніцы, а калі мужчына не гатовы плаціць за паход у рэстаран, дык гэта сведчыць пра яго эвалюцыйную непрыдатнасць.

Марк таксама казаў: «Чым больш у жанчыны сэксуальных партнёраў, тым хутчэй яна апынецца ў дурцы». І дадаваў, што пасля змены партнёра ў жанчыны перабудоўваюцца імунітэт, рэпрадуктыўная і нервовая сістэмы.

Сярод яго прыхільніц даволі шмат прапагандыстак: гэта Кацярына Круталевіч з лукашэнкаўскага пулу, Марына Мароз з АНТ, Ніна Мажэйка і Настасся Рудзкая з БТ.

Пад форум забраніравалі Prime Hall — разлічваюць сабраць 1400 удзельніц. Запланавалі выступ 8 спікераў — з іх 5 прыедуць з Расіі.

Цікава, што цэн на квіткі на форум у адкрытым доступе няма. Каб даведацца, колькі ж трэба заплаціць, трэба пакінуць заяўку на сайце і дачакацца званка.

«Наша Ніва» высветліла, што цэны былі ад 115 рублёў (тарыф «Стандарт», на сайце пазначана, што ўсе квіткі ў гэтай катэгорыі раскуплены) да 705 рублёў (за VIP — іх быццам засталося 8 з 50).

Дарэчы, у VIP-тарыф уваходзіць сняданак з адной са спікерак, агульны абед, магчымасць задаць пытанне і індывідуальны бэйдж з імем удзельніцы і яе фотаздымкам.

Хто ж пойдзе слухаць Бартана і кампанію? Імаверна, некалькі дзяўчат з атачэння Лукашэнкі — яны падпісаліся на старонку форуму ў інстаграме.

Тым часам у трэдс абураюцца, што арганізатары форуму з даволі вялікімі цэнамі на квіткі шукаюць для мерапрыемства фатографа, які гатовы папрацаваць на ім бясплатна.

Каментары28

  • )))
    09.05.2026
    Беспилотник
  • лол
    09.05.2026
    какая "страна" такие и гости.
  • Х
    09.05.2026
    Нармальны дзядзька. Звычайна па справе кажа. Не назваў бы яго крынжовым. Ці Наша Ніва лічыць, што вялікая колькасць сэксуальных партнёраў у жанчыны вядзе да яе шчасця і здароўя ?

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»26

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»26

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць