БЕЛ Ł РУС

У Кіеве мужчына зарэзаў доктарку падчас праходжання вайскова-лекарскай камісіі

29.07.2026 / 22:20

Nashaniva.com

У Кіеве падчас праходжання вайскова-лекарскай камісіі 31‑гадовы мужчына нанёс смяротныя нажавыя раненні 65‑гадовай доктарцы. Пра гэта паведамілі праваахоўныя органы і Кіеўскі гарадскі тэрытарыяльны цэнтр камплектавання і сацыяльнай падтрымкі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчыну, якога паліцыя даставіла ў Падольскі раённы тэрытарыяльны цэнтр камплектавання за парушэнне правіл вайсковага ўліку, накіравалі на праходжанне пазаштатнай вайскова-лекарскай камісіі.

Падчас агляду ў кабінеце хірурга ён раптоўна напаў на доктарку з нажом. Жанчына атрымала шматлікія раненні грудной клеткі і рук і памерла на месцы здарэння.

Нападніка адразу затрымалі супрацоўнікі паліцыі. На месцы працягваюць працаваць следчыя.

Паводле факта здарэння распачалі крымінальную справу па артыкуле аб наўмысным забойстве чалавека ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ад дзесяці гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення. У найбліжэйшы час затрыманаму павінны выставіць афіцыйнае абвінавачанне.

У Кіеўскім тэрытарыяльным цэнтры камплектавання таксама падкрэслілі, што вайскова-лекарскія камісіі з'яўляюцца цывільнымі ўстановамі, не падпарадкоўваюцца органам вайсковага кіравання Узброеных сіл Украіны, а іх медыцынскі персанал складаецца з цывільных работнікаў.

Чытайце таксама:

«Мяне схапілі і «бусіфікавалі»». Як былы беларускі палітвязень апынуўся на вайне ва Украіне

Старшыня Еўракамісіі прапанавала абмежаваць уезд у ЕС для ўкраінцаў прызыўнога ўзросту

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі

Каментары да артыкула