Свет22

Старшыня Еўракамісіі прапанавала абмежаваць уезд у ЕС для ўкраінцаў прызыўнога ўзросту

Статус часовай абароны пасля пачатку вайны ўжо атрымалі больш за 4,3 мільёна грамадзян Украіны.

Берлін, мітынг у падтрымку Украіны, сакавік 2025 года, фота: Omer Messinger/Getty Images

Кіраўніца Еўрапейская камісія Урсула фон дэр Ляен прапанавала абмежаваць спрошчаны рэжым прыёму ўкраінскіх бежанцаў у краінах Еўрапейскага саюза. Пра гэта гаворыцца ў яе лісце лідарам краін ЕС перад будучым самітам саюза, піша Moscow Times са спасылкай на Der Spiegel.

Згодна з дакументам, Еўракамісія мае намер падоўжыць механізм часовай абароны для грамадзян Украіны, якія ўцяклі ад вайны, але звузіць кола асоб, на якіх будзе распаўсюджвацца гэты рэжым.

«Еўракамісія прапануе падоўжыць часовую абарону для людзей, якія ратуюцца ад расійскай агрэсіі супраць Украіны», — адзначаецца ў лісце.

Пры гэтым, як падкрэслівае фон дэр Ляен, дзеянне механізму павінна быць абмежаванае такім чынам, каб не падрываць здольнасць Украіны да самаабароны. Як піша Der Spiegel, гэта можа азначаць узмацненне правіл уезду і выдачы часовай абароны для мужчын прызыўнога ўзросту. Канкрэтныя параметры ініцыятывы пакуль не раскрываюцца.

Калі прапанова Еўракамісіі будзе ўхваленая дзяржавамі-членамі, Еўрапейскі саюз звяжа міграцыйную палітыку ў дачыненні да ўкраінцаў з патрэбамі Украіны ў мабілізацыйным рэсурсе.

Гэтая тэма ўжо абмяркоўвалася міністрамі ўнутраных спраў краін ЕС на пачатку чэрвеня. Тады Германія, Швецыя і Аўстрыя выступілі за абмежаванне прыёму ваеннаабавязаных грамадзян Украіны.

Паводле даных DPA, шырокую падтрымку атрымаў варыянт, які прадугледжвае скасаванне часовай абароны для мужчын ва ўзросце ад 23 да 60 гадоў.

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц яшчэ летась заклікаў Кіеў абмежаваць выезд мужчын ўзросту набору за мяжу.

«Я папрасіў яго забяспечыць, каб гэтыя маладыя мужчыны заставаліся ў краіне, таму што яны патрэбныя Украіне, а не Германіі», — казаў Мерц пасля сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім.

Паводле даных Еўракамісіі, статус часовай абароны пасля пачатку вайны ўжо атрымалі больш за 4,3 мільёна грамадзян Украіны. Дзеянне гэтага рэжыму заканчваецца 4 сакавіка 2027 года.

Еўракамісар па пытаннях міграцыі Магнус Брунер паведаміў, што Брусель найбліжэйшым часам прадставіць прапанову аб падаўжэнні праграмы.

На фоне зацягвання вайны Германія, Ірландыя, Польшча, Чэхія і іншыя краіны пачалі скарачаць сацыяльныя выплаты і праграмы дапамогі для ўкраінцаў.

Каментары2

  • ...
    18.06.2026
    Украіне яны канешне ж патрэбныя. Але ж Еўропа хацела і хоча адсядзецца ў цяпле, як кажуць, чужымі рукамі жар заграбаць.
    Дапамогу мы вам не дамо, гадамі толькі глыбокую занепакоеннасць можам паказваць, а паміраюць хай украінцы.
  • лол
    18.06.2026
    ..., яны хочуць, каб за іх ваявала Украіна, а за абарону плаціла ЗША, як пры Байдэне і раней. А яны б толькі раздавалі грошы нелегалам і ляхтарату, каб працягваць пераабірацца

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты5

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць