Грамадства1818

«Мяне схапілі і «бусіфікавалі»». Як былы беларускі палітвязень апынуўся на вайне ва Украіне

«Я ішоў па вуліцы. Машына заязджала ў двор. Перада мной выходзяць хлопцы. Я адразу пачаў казаць, што маю дакументы, я палонны, зараз на рэабілітацыі, лячуся. Нічога не дапамагло». Палітзняволены ў Беларусі грамадзянін Украіны Аляксандар Катовіч расказаў Радыё Свабодзе, як яго мабілізавалі.

Аляксандр Катовіч у бліндажы. Фота з прыватнага архіву

Украінца Аляксандра Катовіча, які прабыў больш за два гады ў беларускай турме за крытыку расійскай агрэсіі, схапілі ў Кіеве супрацоўнікі ваеннага камісарыята і мабілізавалі ў войска. Цяпер мужчына знаходзіцца ў шпіталі з псіхіятрычным дыягназам і спадзяецца атрымаць статус абмежавана прыдатнага да ваеннай службы, каб служыць у тыле. Бо цалкам ухіліцца ад вайны ён наўрад ці зможа.

«Бусіфікавалі»

Украінца Аляксандра Катовіча, паводле яго слоў, затрымалі супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання і сацыяльнай падтрымкі (ТЦК — так цяпер ва Украіне называюцца ваенныя камісарыяты) 17 лютага. Ён сам кажа, што яго «схапілі» і «бусіфікавалі».

Ва Украіне з’явілася спецыяльнае слова «бусіфікаваць» (ад слова «бус» — мікрааўтобус), так называюць сітуацыю, калі мужчын прызыўнога ўзросту на вуліцы затрымліваюць супрацоўнікі ТЦК і садзяць у мікрааўтобус, каб потым адправіць на вайну. Мужчыны, якія не хочуць ваяваць, рознымі спосабамі спрабуюць ухіліцца ад службы: хтосьці ўцякае «ляснымі сцежкамі» за мяжу, бываюць і напады на супрацоўнікаў ТЦК.

«Я ішоў па вуліцы. Машына заязджала ў двор. Перада мной выходзяць хлопцы. Я адразу пачаў казаць, што маю дакументы, я палонны, зараз на рэабілітацыі, лячуся. Нічога не дапамагло. Мяне павезлі. Сказалі: «Давай мы зараз пад’едзем у аддзел паліцыі, там табе паліцэйскі выпіша папярэджанне за тое, што ты ў вышуку, і вы з адвакатам пойдзеце і ўсе пытанні вырашыце»», — расказвае ён.

Аляксандр Катовіч да арышту ў Беларусі, фота з прыватнага архіву

Аляксандр кажа, што не паверыў і не хацеў ехаць. Але супрацоўнікі ТЦК прапанавалі яму ехаць добраахвотна, або яны яго запіхнуць у бус сілай. Ён у выніку пагадзіўся сесці сам. Мужчына кажа, што яго падманулі і павезлі не ў паліцыю, а ў ТЦК. У тым жа будынку на іншым паверсе знаходзілася ваенна-ўрачэбная камісія. Катовічу адразу загадалі яе праходзіць. Дадому ён ужо не вярнуўся.

Катовіч пасля вызвалення з беларускай турмы

«Далей былі рэкрутэры, адбіралі сабе байцоў. Я запісаўся ў падраздзяленне кібербяспекі. У ТЦК у той дзень ужо выкарысталі ліміт адпраўкі ваенных на навучанне, таму я застаўся ў ТЦК на ноч. Раніцай назвалі маё прозвішча. Я кажу: «Мяне ўжо забраніравалі (ў падраздзяленне кібербяспекі)». Але той хлопец паціснуў плячыма: «Я нічога не магу зрабіць. Едзь»», — расказвае суразмоўца.

У бліндажы

Аляксандр расказвае, што яго прывезлі ў іншы раён Кіева, дзе адбіралі мужчын у штурмавы полк, а ўрэшце завезлі ў вайсковую часць на паўднёвым усходзе Украіны. Яшчэ тыдзень пасля гэтага ён заставаўся ў тым жа адзенні, у якім яго забралі прадстаўнікі ТЦК. Пераапрануўся, калі ў часць прыйшло матэрыяльнае забеспячэнне.

«Лес. Прылятаюць дроны. Прылятаюць ракеты. Нячаста. Але калі прылятае, то ў бліндажы вельмі чуваць. Плёнка на бліндажы трымцела. Першыя дні было вельмі цяжка. Я быў у шоку: дзе я? Мы жывём у зямлі, ходзім у адным адзенні, адных чаравіках», — апісвае атмасферу Аляксандр.

Аляксандр пасля прымусовай мабілізацыі ва Украіне

Яны з іншымі мабілізаванымі жылі ў бліндажы, выкапаным у зямлі і абкладзеным бярвеннямі. Бліндаж знаходзіўся на балоце. Калі ў сакавіку пачаў раставаць снег, іх жыллё заліла вадой. Даводзілася чатыры-пяць разоў на дзень выносіць адтуль вёдрамі па 900—1000 літраў вады. Прыкладна праз тыдзень ім далі помпу.

«Ты ўстаеш, а ў цябе ўжо па шчыкалатку вада стаіць», — кажа ён. Падрыхтоўка да ваеннай службы заняла 54 дні. Паводле яго, палову часу яны выконвалі фізічную працу, а палову — вучыліся.

«Мы з шостай да восьмай раніцы насілі ваду. Пасля ішлі ў сталоўку, забіралі сняданак. З дзевяці да першай — навучанне: тактычная медыцына, тактыка, інжынерна-сапёрная справа, стральба, арыентаванне, сувязь, лекцыі пра зброю і беспілотнікі. Потым абед. З другой да шостай — зноў навучанне. А шостай вячэра. Ты ўжо знясілены, бо хадзіў у бронекамізэльцы ўвесь дзень, а яна важыць каля дваццаці кілаграмаў», — расказвае ён.

Шпіталь

Цяпер Аляксандр знаходзіцца ў шпіталі, праходзіць абследаванні і лячэнне. Частку дня займаюць медыцынскія працэдуры, яшчэ некалькі гадзін ён можа гуляць у горадзе.

«Я атрымліваю асалоду ад вясны і прагулак. Тут Дняпро побач. Сёння быў дождж, але я ўсё роўна пайшоў», — кажа ён.

Яшчэ да мабілізацыі ён звяртаўся да псіхіятра са скаргамі на наступствы зняволення ў Беларусі. Яму паставілі дыягназ посттраўматычнага расстройства, а ўжо ў войску — трывожна-дэпрэсіўны разлад.

Яна парэкамэндавала скіраваць Катовіча на стацыянарнае лячэнне ў шпіталь і на вайскова-лекарскую камісію, каб высветліць, наколькі Катовіч прыдатны да вайсковай службы. Сярод іншых рэкамэндацыяў доктаркі — не дапускаць Катовіча да зброі, дзяржаўнай таямніцы і кіравання транспартам; вызваліць ад фізічных нагрузак.

Псіхіятарка параіла Аляксандру ўнікаць стрэсавых сітуацый, працаваць з псіхатэрапэўтам, а таксама выпісала байцу лекі. 

Сёлета ў красавіку Катовіч прыехаў у лякарню. Колькі ён там прабудзе, пакуль невядома. Мужчына спадзяецца, што яму дадуць статус абмежавана прыдатнага да вайсковай службы. Тады яго маглі б накіраваць не на перадавую, а ў тылавыя часткі, прыкладам, займацца лагістыкай. Але шанец 50/50, кажа суразмоўца.

«Звычайна ўсіх накіроўваюць у вайсковую частку і там вырашаюць. Я буду імкнуцца трапіць у тылавыя часткі, а не на «перадок», працягваць служыць у падраздзеле, можа, у маёй прафэсіі ў IT. Можна знайсьці для сябе някепскую працу з някепскім заробкам і працягваць дапамагаць краіне», — тлумачыць суразмоўца.

Варыянту, каб яго цалкам адпусьцілі ў цывільнае жыцьцё, паводле Катовіча, няма. Ён кажа, што калі б атрымаў статус цывільнага палоннага, то разам зь ягоным псыхіятрычным дыягназам гэта магло б быць падставай не служыць. Яшчэ адна падстава вярнуцца да цывільнага жыцця — раненне на вайне.

«Гэта амаль немагчыма. Не толькі для мяне. Там трэба мець вельмі вялікі паслужны спіс хваробаў: і хранічных, і не хранічных, каб паспрабаваць. Але гэта ўсё мае быць пацверджана вайсковымі лекарамі, а не з волі», — удакладняе ён.

Трыццаць мужчын, якія навучаліся разам з Аляксандрам, з ягоных словаў, ужо ваююць на пазіцыях.

Каментары18

  • Ну
    29.04.2026
    Толькі адзін адмоўны момант бачу ўва ўсёй гэтай гісторыі: што не далі хаця б годзік адысці і аднавіцца ад беларускай турмы. Усё астатняе - так, як і мае быць у краіне, на каторую напаў вораг.
  • Андрусь
    29.04.2026
    Гэта ж грамадзянін Украіны, вызвалены праз абмен у ліку 31 украінца? Ну то сапраўды сітуацыя такая, што ён абавязаны бараніць сваю краіну ад вонкавага ўварвання. Знаходзячыся ў зняволенні ў Беларусі, ён не мог лічыцца для Украіны ваеннапалонным, як і цывільным палонным з акупаваных тэрыторыяў Украіны, бо быў схоплены і зняволены пры цывільным жыцці ў Беларусі. Статус беларускага палітычнага зняволенага не прыраўноўваецца ва Украіне да статусу палоннага з украінскага войска ці цывільнага з акупаваных тэрыторыяў.
  • Аналитик
    29.04.2026
    Зачем они его взяли, ещё и с угрозами? Звучит как какой-то бред. Военным самим не надо, чтобы у них служил человек, у которого посттравматический синдром. Неизвестно, что будет. И непонятно, как он мог в этой ситуации бусификации и мобилизации избежать, насколько понимаю, формально у него были основания.

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты5

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць