Вайна99

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі

«Ён хоча зрабіць гэта пасля выбараў у Дзярждуму 21 верасня», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

«Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі». Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв’ю Sky News.

«Ёсць даныя разведкі, што ён [прэзідэнт Уладзімір Пуцін] рыхтуецца да мабілізацыі. Ён хоча зрабіць гэта пасля выбараў у Дзярждуму 21 верасня. Ён хоча ўзмацніць мабілізацыю. Не адкрыта, бо баіцца свайго грамадства, але ён зробіць гэта ў пачатку кастрычніка, калі мы не створым яму праблемы з лагістыкай, зброяй, бензінам, дызелем і калі нашы партнёры не ўвядуць поўныя санкцыі за яго агрэсію», — адзначыў ён.

Зяленскі лічыць, што гэта стане «вялікай праблемай», бо Пуцін разлічвае мабілізаваць «ад 300 да 500 тысяч чалавек».

«Для яго мабілізаваць такую колькасць людзей не так ужо складана. У яго будуць унутраныя праблемы з гэтым, бо яго грамадства — і я бачыў апытанне — выступае супраць мабілізацыі. Значны працэнт насельніцтва таксама выступае супраць вайны, але яны ўсё роўна падтрымліваюць Пуціна. Ён не зможа хутка падрыхтаваць гэтых людзей. А гэта зноў азначае, што ён будзе адпраўляць на поле бою дрэнна падрыхтаваных людзей. А гэта азначае вялікія страты», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Каментары9

  • Шляхцич Завальня
    27.07.2026
    Не будет выборов в Дупу, не будет и могилизации
  • Вперед на кремль!
    27.07.2026
    ЯМыОМОН, так бери, вперед на кремль!
  • Gorliwy Litwin
    27.07.2026
    "ён зробіць гэта ў пачатку кастрычніка, калі мы не створым яму праблемы з лагістыкай, зброяй, бензінам, дызелем і калі нашы партнёры не ўвядуць поўныя санкцыі за яго агрэсію" - ну вось, а трымліваецца, што калі ўсё-ткі зробіць, дык Украіне проста не застанецца выбару як добрымі дронамі выключыць беларускія НПЗ і яшчэ шмат што з вайсковай і тылавой інфраструктуры "Саюзнай Дзяржавы". Проста каб павялічыць свае шанцы на выжыванне. Гэта вам на разважанне, Царскія Хлебаробы.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць