БЕЛ Ł РУС

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы

4.09.2026 / 22:29

Nashaniva.com

Берлінскае выданне Die Tageszeitung (taz) выходзіць толькі ў электронным выглядзе. На вокладку нумара за 4 верасня вынеслі панараму Масквы з відам на Крэмль і будынак МЗС РФ з фразай на кірыліцы «Гёте, идти на х**!», піша Deutsche Welle.

Памылка ў фразе невыпадковая: гэта адсылка да нямецкага камедыйнага фільма Fack ju Göhte, дзе назва таксама напісаная з памылкай. Фільм расказвае пра непісьменных вучняў сярэдняй школы.

У артыкуле taz пра закрыццё Інстытута Гётэ ў Расіі гаворыцца, што культурная прысутнасць Германіі ў Расіі «ўжо даволі даўно практычна адсутнічае», а цяпер яшчэ больш скароціцца.

Журналісты расказалі гісторыю масквіча па імені Леанід, які праз закрыццё інстытута больш не зможа вывучаць нямецкую мову і атрымаць моўны сертыфікат, што прызнаецца ў Германіі.

Чытайце таксама:

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ

Германія закрывае расійскае консульства ў Боне і «Рускі дом» у Берліне

У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі

Каментары да артыкула