Свет11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ пасля рашэння Германіі спыніць працу Рускага дома ў Берліне ў адказ на атаку дронаў у Лейпцыгу, заявіў у чацвер міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Фота: goethe.de

«Вядома, яны будуць закрытыя пасля таго, як наш культурны цэнтр адтуль выгналі», — заявіў Лаўроў на Усходнім эканамічным форуме ва Уладзівастоку, піша ВВС. 

Германія афіцыйна абвінаваціла Расію ў спробе дыверсіі ў сувязі з інцыдэнтам з начыненым выбухоўкай беспілотнікам, які месяц таму выявілі ў аэрапорце Лейпцыга. Кіраўнік МЗС Германіі Ёган Вадэфуль паведаміў, што ў адказ на гэтую спробу дыверсіі Германія закрые расійскае консульства ў Боне і Рускі дом у Берліне.

У аўторак прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвінаваціў Германію ў фальсіфікацыі доказаў з мэтай ускласці адказнасць за інцыдэнт на Маскву.

Паводле Лаўрова, «у немцаў тут ёсць аддзяленні Інстытута Гётэ — і ў Маскве, і ў Піцеры, і ў Екацярынбургу».

«Ну вядома, яны будуць закрытыя пасля таго, як наш культурны цэнтр адтуль выгналі. Інакш мы самі сябе не будзем паважаць», — сказаў міністр.

Паводле звестак самога Інстытута Гётэ, трэцяе аддзяленне ў Расіі знаходзіцца не ў Екацярынбургу, а ў Навасібірску.

Паводле расійскага міністра, нямецкія ўлады «свядома ідуць на крок, які адназначна азначае спыненне іх культурнай прысутнасці ў Расійскай Федэрацыі, якая захоўвалася, нягледзячы на ўсе «ўкраінскія перыпетыі» ў нашых адносінах з Захадам».

Цяпер, дадаў Лаўроў, у іх «не застанецца прамых магчымасцяў працаваць з нашым насельніцтвам».

Першы Інстытут Гётэ ў Расіі адкрыўся ў Маскве ў 1992 годзе, неўзабаве пасля распаду Савецкага Саюза.

Каментары1

  • Шляхціч Завальня
    03.09.2026
    Асіметрычна ўзялі за палічку! Нічога зараз мы вам візы ў ЕЗ закрыем

Цяпер чытаюць

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер могуць наведаць Маскву і Кіеў 5—6 верасня2

Расійскія стрымеры ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку17

Начальнікам «Воўчых нораў» прызначылі афіцэра з калоніі ў Навасадах9

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»10

У Германіі перапахавалі імператара Атона I Вялікага, заснавальніка Святой Рымскай імперыі. Ён прызначыў першага каталіцкага епіскапа Русі, але місію знішчылі язычнікі14

Буданаў расказаў пра рэгулярныя размовы з Прыгожыным9

Бізнэсмен з Гродна ўзяў шэфства над зубрамі з Белавежскай пушчы

«Зразумела: выкладанне, відаць, занадта стрэсавае для мяне». Настаўніца з Беларусі вырашыла змяніць жыццё і стала сцюардэсай3

У Любані без вады засталіся дамы, школы, дзіцячыя сады і бальніца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць