БЕЛ Ł РУС

Ментусава прыйшла на Венецыянскі кінафестываль у кімано з імёнамі палітзняволеных жанчын ФОТАФАКТ

9.09.2026 / 19:02

Nashaniva.com

Вядучая Марына Ментусава прыйшла на прэм'еру фільма «Лісты з маўклівай краіны» Андрэя Куцілы на Венецыянскім кінафестывалі і скарыстала гэту магчымасць для таго, каб нагадаць пра лёс беларускіх палітзняволеных. 

Фота: t.me/marinamentusova

Марына Ментусава сама мела дачыненне да гэтага фільма — яе голасам там гаворыць былая палітзняволеная Кася Будзько, якую асудзілі па «справе студэнтаў». 

«Сёння сусветная прэм'ера Letters Андрэя Куцілы пройдзе на Венецыянскім кінафестывалі. І я прыйшла туды не адна — са мной імёны Касі і іншых жанчын-палітзняволеных. Спадзяюся, яны аднойчы пройдуць па гэтай чырвонай дарожцы самі», — напісала Ментусава.

Фота: t.me/marinamentusova

Кімано для вядучай, на якім напісаныя імёны палітзняволеных у Беларусі жанчын, стварыла беларуская дызайнерка Вольга Кардаш (KARDASH).

Праца над поўнаметражнай дакументальнай стужкай «Лісты з маўклівай краіны» Андрэя Куцілы працягвалася больш за пяць гадоў. Яна расказвае пра тонкую, але трывалую сувязь беларускіх палітзняволеных з роднымі праз муры турмы — пра тое, як гэта сувязь трымаецца праз лісты. Стужка створана міжнароднай камандай Польшчы, Германіі і Літвы.

Чытайце таксама:

Дакументальны фільм рэжысёра з Баранавічаў Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай

Памада Марыі Калеснікавай і малакаадсос Марыны Ментусавай — топ экспанатаў з выставы пра змаганне беларусак

«Давайце паліць». Ментусава паўтарыла флэшмоб іранскіх жанчын

Каментары да артыкула