Грамадства2424

Памада Марыі Калеснікавай і малакаадсос Марыны Ментусавай — топ экспанатаў з выставы пра змаганне беларусак

У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрылася выстава «Кропка ўваходу: справа жанчын», на якой экспануюцца асабістыя рэчы беларусак, што прайшлі праз пратэсты, ізалятары, калоніі і эміграцыю. Усе яны расказваюць пра сучасную, неабыякавую беларуску ў барацьбе за свае правы і цану абранага шляху.

Расказваем пра гісторыі некалькіх экспанатаў з выставы.

Тая самая памада Марыі Калеснікавай

Фота: «Наша Ніва»

Гэтая памада прайшла з Марыяй увесь складаны шлях у зняволенні — яна была з ёй у дзень затрымання 7 верасня 2020 года, з ёй жа яна выйшла на волю, будучы дэпартаванай з Беларусі ў снежні 2025-га. Марыя фарбавала вусны ў чырвоны штодзень — і ў СІЗА, і ў калоніі. Яе вернасць сабе і жаданне падтрымліваць прыгажосць нават у самых жудасных умовах натхніла многіх беларусак.

Вядома, што Калеснікава загадала выкінуць увесь мех са сваімі турэмнымі рэчамі, не жадаючы пакідаць іх груз на новым этапе жыцця. Але сябры захавалі такі экспанат і перадалі ў музей.

Малакаадсос Марыны Ментусавай

Фота: «Наша Ніва»

У жніўні 2020 года дачцэ Марыны Ментусавай Веры было ўсяго пяць месяцаў. Сям’я жыла ў Маскве, але Марына, як актывістка і феміністка, не магла застацца ў баку ад паслявыбарчых падзей на радзіме, і стала адной з суарганізатарак жаночых маршаў.

Каб мець магчымасць пакінуць дачку з бацькам і не клапаціцца пра кармленне, Марына карысталася малакаадсосам.

Згадваючы, як каляжанкі малявалі плакаты, а яна паралельна сцэджвала малако з грудзей, Марына не можа стрымаць слёз.

Марына Ментусава расказвае пра свой экспанат

«Многія беларускі зрабілі свой выбар і заплацілі цану. Для мяне гэты прадмет — пра сепарацыю, бо я не толькі маці, я — актывістка, якая змагаецца не толькі свае правы, але і за правы сваёй дачкі і іншых дзяўчат».

Цывільнае адзенне Марыі Зайцавай

Фота: «Наша Ніва»

Сябры Марыі згадваюць, што яна ніколі не хадзіла ў сукенках ці спадніцах — на жаль, у яе ўжо не будзе магчымасці нават паспрабаваць. У студзені 2025‑га 24‑гадовая дзяўчына загінула, ваюючы на баку Украіны супраць Расіі.

На кантрасце з формай з калоній, якую таксама можна пабачыць у музеі, гэта адзенне вольнай беларускі, якая змагалася за свабоду на пратэстах-2020 і працягнула змагацца ўжо ва Украіне, стаўшы снайперкай.

У Музеі Вольнай Беларусі вы зможаце паглядзець яшчэ на шмат іншых экспанатаў — кожны з іх — вельмі асабістая гісторыя як канкрэтнай асобы, так і краіны. У тым ліку на выставе паказаны рэчы ад пісьменніцы Святланы Курс, актрысы Юліі Шаўчук, пенсіянеркі-блогеркі Аляксандры Ханевіч, былых палітзняволеных. Супрацоўнікі адзначылі, што новыя экспанаты жанчыны працягваюць даносіць наўпрост цяпер.

Выстава «Кропка ўваходу: справа жанчын» працягне працу да 12 красавіка.

Каментары24

  • Фанат
    13.03.2026
    Марына - сэксі-жанчына.
  • факт
    13.03.2026
    Дзве прыгаданыя ў загалоўку беларускі расейскамоўныя. Мала таго, адна не магла адказаць на пытанне пра віну Расіі, а другая - феміністка Ментусава - лётае на расейскія канцыкі ў Варшаве і на расейскай піша не надта культурныя каментары супраць мужыкоў.
  • Кожны робіць што можа
    13.03.2026
    Калі няма вынікаў працы, пачынаюцца а**іцяльныя гісторыі і выстаўкі.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пакажуць фільм пра кіраўніцу Theranos, асуджаную на 11 гадоў за буйное махлярства. Фільм б'е ўсе магчымыя рэйтынгі4

У Калінінградскай вобласці разбіўся вайсковы самалёт Су-30СМ6

Каля берагоў Амана заўважылі ружовых дэльфінаў. Чаму яны такога колеру — загадка ВІДЭА2

Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да мірнага пагаднення з размежаваннем па цяперашняй лініі фронту16

У Расіі чарговы рэгіён скараціў выплаты сем’ям загінулых на вайне супраць Украіны3

Уіткаф назваў Пуціна гуманістам25

Кіраўнік кампаніі паспрабаваў уладкавацца на працу па вакансіі ў сваю фірму — і не прайшоў адбор6

Гродзенец прадае паштовую марку XIX стагоддзя. Просіць 1400 рублёў1

Пуцін прапанаваў Уіткафу абмеркаваць магчымую сустрэчу з Трампам у Кітаі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць