Грамадства2828

«Давайце паліць». Ментусава паўтарыла флэшмоб іранскіх жанчын

Феміністка і вядучая «Обычного утра» Марына Ментусава далучылася да вядомага флэшмобу ўдзельніц пратэстаў у Іране. 

Фота: Johnny Cosmic

Ментусава апублікавала ў інстаграме фотаздымкі, на якіх яна падпальвае цыгарэту палаючай выяваю Аляксандра Лукашэнкі.

«Курэнне забівае. Дыктатары таксама.

З «годам беларускай жанчыны», дарагія, давайце паліць!» — напісала Ментусава.

Гэты флэшмоб стаў папулярным у іранскіх жанчын, якія падпальваюць цыгарэты палаючымі здымкамі вярхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі.

Гэты жэст аб'ядноўвае адразу некалькі забароненых дзеянняў: падпал партрэта Хаменеі, што лічыцца злачынствам у Іране, курэнне ў грамадскіх месцах — асуджаецца ў адносінах да жанчын. Да таго ж удзельніцы флэшмобу без хіджаба.

Гэта працяг пратэстаў, якія пачаліся пасля смерці Махсы Аміні ў 2022 годзе — дзяўчыну арыштавалі за няправільнае насенне хіджаба, яна памерла ў ізалятары.

Каментары28

  • Тру
    12.01.2026
    Толькі іранкі гэта робяць у Іране. Так шо - незалік.
  • Гарамбуш
    12.01.2026
    Не курите
  • .
    12.01.2026
    А вось давайце не паліць. Гэта тупа.
    Перабор з "назло бабулі адмарожу вушы".

    У нас іншы культурны кантэкст. Бясконца паліць і п'е гарэлку савецкі чалавек, пралетарый і калгаснік, бо так, калі травіш арганізм, яму лягчэй вытрымаць увесь абсурд і прыніжэнне сістэмы.
    Калі разумееш каштоўнасць (не моду) здаровага ладу жыцця, на такія фоты з сігарэтамі глядзіш як на слабакоў і прыхільнікаў савецкіх скрэпаў.
    А яшчэ ў нас дрэнныя асацыяцыі з прыкарытным калядзяржаўным бізнесам, які зарабляе на сігарэтах і ёсць прычына гібрыднай паветранай кантрабанды.

    У флэшбомах таксама павінны быць нейкі густ, а не тупа дурылка і "ўсе пабеглі і я пабег".

Цяпер чытаюць

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго6

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго6

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць